Презентация, доклад на тему Прэзентацыя па беларускай мове на тэму Агульная класіфікацыя сказаў (8 клас)

Содержание

- Паводле мэты выказвання сказы бываюць: апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. - Па інтанацыі: клічныя і няклічныя. - Паводле адносін выказвання па рэчаіснасці: сцвярджальныя і адмоўныя (агульна-адмоўныя і часткова-адмоўныя) - Па структуры арганізацыі: сінтаксічна непадзельныя (нельга

Слайд 1Агульная класіфікацыя сказаў

Агульная класіфікацыя сказаў

Слайд 2- Паводле мэты выказвання сказы бываюць: апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. - Па інтанацыі:

клічныя і няклічныя. - Паводле адносін выказвання па рэчаіснасці: сцвярджальныя і адмоўныя (агульна-адмоўныя і часткова-адмоўныя) - Па структуры арганізацыі: сінтаксічна непадзельныя (нельга вылучыць член сказа) / падзельныя. - Па колькасці граматычных саставаў: аднасастаўныя / двухсастаўныя. - Па структуры: простыя / складаныя. - Па наяўнасці дадатковых членаў: развітыя / неразвітыя. - Па ўскладненасці структуры: ускладненыя / няўскладненыя. - Па паўнаце бываюць поўнымі / няпоўнымі.
- Паводле мэты выказвання сказы бываюць: апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. - Па інтанацыі: клічныя і няклічныя.  -

Слайд 3Складаныя сказы ўтвараюцца ў выніку злучэння або падпарадкавання некалькіх простых сказаў,

якія страцілі сэнсавую, граматычную і інтанацыйную самастойнасць і ператварыліся ў састаўныя часткі, якія непарыўна звязаны і ўзаемна дапаўняюць адна другую.
Складаныя сказы ўтвараюцца ў выніку злучэння або падпарадкавання некалькіх простых сказаў, якія страцілі сэнсавую, граматычную і інтанацыйную

Слайд 4Паводле мадальнасці (адносіны зместу да аб’ектыўнай рэчаіснасці) сказы падзяляюцца на сцвярджальныя

і адмоўныя. Сцвярджальныя сказы – тыя, у якіх азначаецца рэальная наяўнасць або магчымасць розных з’яў і падзей рэчаіснасці: Дзень быў добры. У многіх выпадках для ўзмацнення сцвярджэння ўжываюцца сцвярджальныя часціцы, якія стаяць у пачатку сказа і граматычна не звязваюцца з яго членамі. Ага, думаць заўсёды важна.
Паводле мадальнасці (адносіны зместу да аб’ектыўнай рэчаіснасці) сказы падзяляюцца на сцвярджальныя і адмоўныя. Сцвярджальныя сказы – тыя,

Слайд 5Адмоўныя сказы – сказы, у якіх адмаўляецца наяўнасць або магчымасць пэўных

з’яў і падзей аб’ектыўнай рэчаіснасці. Цэлую ноч не схіцаюць песні дзяўчын. Асноўным граматычным сродкам выражэння адмоўя з’яўляюцца часціцы НЕ, НІ і слова НЯМА, якое з’яўляецца безасабова-прэдыкатыўным: На небе ні хмурынкі. Не спяваюць у полі дзяўчаты. Яшчэ бывае так, што сярод адмоўных сказаў выдзяляюцца агульнаадмоўныя і частковаадмоўныя. У агульнаадмоўных сказах назіраецца поўнае адмаўленне з’яў і падзей, што знаходзіць сваё выражэнне ў адмоўнай форме і значэнні выказніка. У хаце нікога няма.
Адмоўныя сказы – сказы, у якіх адмаўляецца наяўнасць або магчымасць пэўных з’яў і падзей аб’ектыўнай рэчаіснасці. Цэлую

Слайд 6У частковаадмоўных сказах адмаўляецца толькі асобная ўласцівасць агульнай з’явы ці падзеі,

якая сцвярджаецца, а не адмаўляецца ў сказе. Граматычна адмоўе выражаецца ўжываннем адмоўнай формы і значэннем розных членаў сказа, акрамя выказніка: Не кветак шукалі ў полі..
У частковаадмоўных сказах адмаўляецца толькі асобная ўласцівасць агульнай з’явы ці падзеі, якая сцвярджаецца, а не адмаўляецца ў

Слайд 7Паводле камунікатыўнасці і эмацыйнай афарбаванасці (інтанацыйнага афармлення) сказы падзяляюцца на апавядальныя,

пытальныя, пабуджальныя; клічныя і няклічныя. Апавядальныя сказы – сказы, у якіх паведамляецца аб розных з’явах, падзеях як фактах аб’ектыўнай рэчаіснасці. Асаблівасцю апавядальных сказаў з’яўляецца пераважна прамы парадак слоў. У такіх сказах пашыраны дзеясловы абвеснага і ўмоўнага ладу 1, 3 асобы і адсутнічаюць словы з яркай эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Сярод апавядальных сказаў вылучаюць: уласнаапавядальныя (змяшчаецца паведамленне аб розных з’явах і падзеях) і апісальна-апавядальныя (не толькі паведамляецца аб з’явах і падзеях, але і даецца іх характарыстыка).
Паводле камунікатыўнасці і эмацыйнай афарбаванасці (інтанацыйнага афармлення) сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя; клічныя і няклічныя. Апавядальныя

Слайд 8Пытальныя сказы – сказы, у якіх змешчана пытанне, звернутае да субяседніка

з мэтай выказацца адносна тых ці іншых падзей і з’яў. Асаблівасцю пытальных сказаў з’яўляецца інтанацыя і парадак слоў. У афармленні пытальных сказаў удзельнічаюць: Сярод пытальных сказаў вылучаюцца: -уласнапытальныя; -пытальна-рытарычныя (Каму не хочацца паехаць туды?); -пытальна-пабуджальныя, дзе выражаецца просьба, прапанова (Можа ты прыедзеш да мяне?); -пытальна-эмацыйныя, дзе выражаюцца і пачуцці (Няўжо табе гульня не падабаецца?).
Пытальныя сказы – сказы, у якіх змешчана пытанне, звернутае да субяседніка з мэтай выказацца адносна тых ці

Слайд 9Пабуджальныя сказы – сказы, у якіх выражаецца волевыяўленне таго, хто гаворыць:

Родная прырода! У шчасці расцвітай! Пабуджальныя сказы вызначаюцца своеасаблівай пабуджальнай інтанацыяй, багатай на разнастайныя адценні. У іх можа выражацца загад, просьба, заклік, запрашэнне, парада, перасцярога і г.д. У клічных сказах выражаюцца розныя пачуцці таго, хто гаворыць, адносна пэўных з’яў і падзей аб’ектыўнай рэчаіснасці: Як прыемна пахне кветка! Клічныя сказы адрозніваюцца ад апавядальных, пытальных і пабуджальных сказаў яркай эмацыйнай афарбаванасцю, што ствараецца асаблівай клічнай інтанацыяй. Апрача інтанацыі, важную ролю ў выражэнні пачуццяў адыгрываюць: -эмацыянальныя выклічнікі: Эх, вечар харошы! (Я.Куп.); -эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы: Як прыемна пахне трава!; -займеннікі і прыслоўі ў функцыі ўзмацняльных часціц: Колькі слаўных падзей можа адбыцца за адны суткі!; -спалучэнне выклічнікаў з часціцамі: Ох, як многа розных песень чуецца ў дарозе!
Пабуджальныя сказы – сказы, у якіх выражаецца волевыяўленне таго, хто гаворыць: Родная прырода! У шчасці расцвітай! Пабуджальныя

Слайд 10Аднасастаўныя сказы. У аднасастаўных сказах прысутнічае адзін састаў галоўнага члена, суадноснага з

дзейнікам або выказнікам: Люблю цябе, мая краіна! Прэдыкатыўнае ядро ў аднасастаўным сказе мае нерасчлянёны выгляд. У ім паведамляецца аб незалежнай прэдыкатыўнай адзнацы ці незалежным прадмеце думкі. Але сустракаюцца сказы, якія пры адным парадку могуць быць двухсастаўнымі, а пры другім – аднасастаўнымі: Дрэнныя дымкі і Думкі дрэнныя.
Аднасастаўныя сказы.  У аднасастаўных сказах прысутнічае адзін састаў галоўнага члена, суадноснага з дзейнікам або выказнікам: Люблю

Слайд 11Сказы, дзе галоўныя члены паясняюцца даданымі, называюцца развітымі: Усё зробім для

шчасця роднай краіны.
Сказы, дзе галоўныя члены паясняюцца даданымі, называюцца развітымі: Усё зробім для шчасця роднай краіны.

Слайд 12Па паўнаце рэалізацыі структурнай схемы сказы падзяляюцца на поўныя і няпоўныя.

Поўныя сказы (аднасастаўныя ці двухсастаўныя) – сказы, у складзе якіх ёсць усе неабходныя для дадзенай структуры члены: У пакоі ціха. Свеціць сонца. Няпоўныя сказы – сказы, у складзе якіх адсутнічаюць адзін ці некалькі членаў, неабходных для дадзенай структуры: Вясна на дрэвах лісце вешае, а мы – сцягі на кожны дом.
Па паўнаце рэалізацыі структурнай схемы сказы падзяляюцца на поўныя і няпоўныя. Поўныя сказы (аднасастаўныя ці двухсастаўныя) –

Слайд 13Паводле члянімасці сказы падзяляюцца на членныя (члянімыя) і нячленныя (нечлянімыя). Сказы,

якія арганізаваны са слоў ці спалучэння слоў і характарызуюцца расчлянёнасцю сваёй структуры, называюцца членнымі (члянімымі): Я стаў байцом за новы час. У склад такіх сказаў уваходзяць розныя члены сказа. Сказы, якія арганізаваны з аднаго слова ці спалучэння слоў і характарызуюцца нерасчлянёнасцю сваёй структуры, называюцца нячленнымі (нечлянімымі). Яны адрозніваюцца ад двух-, аднасастаўных сказаў. Яны бессастаўныя, паколькі словы, з якіх яны арганізаваны, не могуць выступаць членамі сказа. Гэта так званыя словы-сказы: Так. Ага.
Паводле члянімасці сказы  падзяляюцца  на членныя (члянімыя) і нячленныя (нечлянімыя). Сказы, якія арганізаваны са слоў

Слайд 14Паводле ўскладняльных кампанентаў сказы падзяляюцца на ўскладненыя і няўскладненыя. Сказы могуць

ускладняцца, калі ў іх складзе знаходзяцца аднародныя, адасобленыя члены, параўнальныя звароты, звароткі, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі: Зелянеюць луг і поле. Сказы, у якіх няма падобных кампанентаў, з’яўляюцца няўскладненымі.
Паводле ўскладняльных кампанентаў сказы падзяляюцца на ўскладненыя і няўскладненыя. Сказы могуць ускладняцца, калі ў іх складзе знаходзяцца

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть