Эпіграф
Хмары плаваюць над намі,
Зеляніна ўсё радзей.
Раз'яднанне, раз'яднанне
Дрэў, і птушак, і людзей.
Пімен Панчанка.
Слайд 17Тэма
Роздум і трывога пра родную прыроду ў
вершы П. Панчанкі "Сармацкае кадзіла"
Слайд 18 Як вы думаеце ці мяркуеце, чалавек і прырода:
сябры або ворагі?
Слайд 19Паэт Пімен Панчанка. Верш «Сармацкае кадзіла»
Слайд 201. Хто з'яўляецца аўтарам верша «Сармацкае кадзіла»?
а) Р. Барадулін; б) П.
Панчанка; в) А. Вярцінскі.
2. Дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады П. Панчанкі?
а) Мінск; 6) Вілейка; в) Бягомль.
3. Якая галоўная думка верша «Сармацкае кадзіла»?
а) Аўтар прымушае задумацца чалавека пра яго ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі;
б) заклік шанаваць гістарычнае мінулае;
в) твор прымушае задумацца пра тое, што трэба берагчы і шанаваць прыродную спадчыну.
4. Выберыце той рад слоў, дзе запісаны эпітэты, якія ўжыты ў вершы «Сармацкае кадзіла»:
а) звонкі вечар, сакавітыя пожні, шчаслівая доля;
б) асірацелая душа, сцюдзёны водар, светлыя росы;
в) залацістыя косы, вішнёвае сяло, агнёвы ліст.
5. Якія з пералічаных метафар ужыты аўтарам у вершы «Сармацкае кадзіла»?
а) Ліст плыве;
б) падразаем жылы лесу;
в) жыццё адзенецца;
г) жалезны прагрэс.
6. Выберыце з пералічаных характарыстык тыя, якія ўласцівы лірычнаму герою верша «Сармацкае кадзіла»:
а) спачувае людзям;
б) перажывае за лес прыроднай спадчыны;
в) любіць сваю зямлю і адчувае адказнасць за яе.
7. Якія пачуцці неабходна перадаць пры выразным чытанні верша?
а) Нянавісць; в) радасць;
б) боль; г) крык душы.
8. Назва якой кветкі паходзіць ад слова, якое мае значэнне 'старажытны народ Усходняй Еўропы:
а) сон-трава; б) сармацкае кадзіла; в) чарамша.
Слайд 21Задачы:
Буду ведаць
кароткія звесткі пра асобу паэта П. Панчанкі,
тэму і ідэю яго верша
Буду ўмець
вызначаць і аналізаваць мастацкія сродкі
Буду выразна
чытаць верш
Слайд 23Паэт Пімен Панчанка. Верш «Сармацкае кадзіла»
Слайд 36Ці прыгожыя кветкі, выявы якіх вы пабачылі? Ці толькі прыгожыя яны?
Чым карысныя многія з іх?
Як вы думаеце, што аўтар гаворыць пра гэтыя кветкі ў вершы? Якую ролю ён адводзіць раслінам у паэтычным творы?
Паслухайце верш і адкажыце, што ж хвалюе аўтара, чым ён заклапочаны?
Слайд 38 Чым жа абумоўлена
хваляванне аўтара, яго трывога?
Аб чым вы задумаліся, калі слухалі верш? Што адчувалі?
Слайд 40 Па якой прычыне ў героя верша «пяршыць у горле»,
а душа яго адчувае сябе асірацелай?
Што гаворыць аўтар пра ранейшыя далёкія часы, калі жылі яшчэ сарматы?
Каго паэт лічыць вінаватым у тым, што прырода з кожным годам страчвае свае багацці?
Якія дзеянні чалавека негатыўна ўплываюць на прыроду?
Слайд 47Што, па словах паэта, людзі пакінуць сваім нашчадкам, калі не спыняць
знішчэнне прыроды?
Як, на думку паэта, можна выратаваць і захаваць прыродную спадчыну?
Якая ж тэма верша? Ці толькі пра кветкі піша паэт?
3 якой мэтай П. Панчанка напісаў гэты верш? Якую думку даносіць да кожнага з нас?
Як можаце патлумачыць назву твора? Які сэнс уклаў у яе аўтар?
Слайд 48Кім жа, на думку П. Панчанкі, з'яўляецца чалавек для прыроды —
сябрам ці ворагам?
Слайд 49
Пакланіцеся прыродзе,
Будзьце з ёю ў добрай згодзе.
Кветкам падзівіцеся,
Сонейку ўсміхніцеся.
Пакруціцеся
хутчэй,
І працуйце ўсе лаўчэй.
Хай жывуць заўжды, бясконца
3 вамі лес, і луг, і сонца!
Слайд 50Група «Даследчыкі» (даследуе мастацкія сродкі ў вершы).Вызначце, з дапамогай якіх мастацкіх
сродкаў аўтар раскрывае тэму і ідэю верша. Выпішыце іх у сшыткі і патлумачце сэнс.
Група «Чытальнікі» (рыхтуе выразнае чытанне верша). Суаднясіце з кожнай страфой верша мэту чытання, пазначыўшы яе ў патрэбнай графе. Падрыхтуйце ўзор выразнага чытання верша П. Панчанкі «Сармацкае кадзіла» ў адпаведнасці з выбранай мэтай чытання.
Група «Эколагі» (рыхтуе паводле верша паведамленне пра тое, як чалавеку неабходна ставіцца да прыроды і што трэба зрабіць, каб зменшыць негатыўны ўплыў на яе). Запоўніце табліцу
Слайд 51Напісаць творчую работу ў форме сінквейна па тэмах «Чалавек» і «Прырода»,
даючы адказ на ключавое пытанне: «Чалавек для прыроды: сябар ці вораг?»
Слайд 52Якія дзеянні ў працэсе ўрока вы ажыццяўлялі па вырашэнні задач?
Слайд 53 Задумаемся...
Мы
звыкла ўсім гэтым [прыродным багаццем] карыстаемся. Часам нават забываем, што прырода — не толькі для нас... Што, беручы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Пакідаць ім усё, што ім трэба.
...Беручы ў прыроды, мы абавязаны ахоўваць яе багацці і павялічваць іх
(Янка Сіпакоў).
Слайд 541. Хто з'яўляецца аўтарам верша «Сармацкае кадзіла»?
а) Р. Барадулін; б) П.
Панчанка; в) А. Вярцінскі.
2. Дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады П. Панчанкі?
а) Мінск; 6) Вілейка; в) Бягомль.
3. Якая галоўная думка верша «Сармацкае кадзіла»?
а) Аўтар прымушае задумацца чалавека пра яго ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі;
б) заклік шанаваць гістарычнае мінулае;
в) твор прымушае задумацца пра тое, што трэба берагчы і шанаваць прыродную спадчыну.
4. Выберыце той рад слоў, дзе запісаны эпітэты, якія ўжыты ў вершы «Сармацкае кадзіла»:
а) звонкі вечар, сакавітыя пожні, шчаслівая доля;
б) асірацелая душа, сцюдзёны водар, светлыя росы;
в) залацістыя косы, вішнёвае сяло, агнёвы ліст.
5. Якія з пералічаных метафар ужыты аўтарам у вершы «Сармацкае кадзіла»?
а) Ліст плыве;
б) падразаем жылы лесу;
в) жыццё адзенецца;
г) жалезны прагрэс.
6. Выберыце з пералічаных характарыстык тыя, якія ўласцівы лірычнаму герою верша «Сармацкае кадзіла»:
а) спачувае людзям;
б) перажывае за лес прыроднай спадчыны;
в) любіць сваю зямлю і адчувае адказнасць за яе.
7. Якія пачуцці неабходна перадаць пры выразным чытанні верша?
а) Нянавісць; в) радасць;
б) боль; г) крык душы.
8. Назва якой кветкі паходзіць ад слова, якое мае значэнне 'старажытны народ Усходняй Еўропы:
а) сон-трава; б) сармацкае кадзіла; в) чарамша.
Слайд 55Правільныя адказы
1-б
2-в
3-в
4-б
5-б,г
6-б
7-б
8-б
Слайд 56Дамашняе заданне
1.Выразнае чытанне верша.
2. Вусная замалёўка "У чым праяўляецца любоў чалавека
да прыроды, да роднай зямлі?"
3. Намалюйце адну з кветак, пра якія гаворыцца ў вершы "Сармацкае кадзіла", падбярыце з яго радкі для подпісу свайго малюнка.
Прадоўжыце выказванні:
Слайд 57Прадоўжыце выказванні:
Я даведаўся сёння...
Я зразумеў...
Я быў здзіўлены...
Я дасягнуў пастаўленай мэты, таму
што...
Я хачу сказаць...