Презентация, доклад на тему Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай прозе

Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы, якія даюць шырокае апісанне страшнай трагедыі, таксама расказваюць нам пра франтавое жыццё і партызанскі рух на Беларусі. Часам пісьменнікі ставяць

Слайд 1Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай прозе

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай прозе

Слайд 2Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі, стала вызначальнай для

сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы, якія даюць шырокае апісанне страшнай трагедыі, таксама расказваюць нам пра франтавое жыццё і партызанскі рух на Беларусі. Часам пісьменнікі ставяць сваіх герояў у такія ўмовы, дзе ад іх патрабуецца бескампрамісны маральны выбар. Аднак у франтавых умовах ад асабістага выбару чалавека не заўсёды шмат залежыць. Іншая справа — партызанская вайна. Тут чалавек можа патрапіць у такія ўмовы, калі ён павінен разлічваць толькі на самога сябе, на свой вопыт, калі дапамогі чакаць не даводзіцца. У такім выпадку ўзрастае значэнне маральнага вобліку чалавека, яго стойкасці.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы, якія

Слайд 3Васіль Быкаў "Пакахай мяне, салдацік"
Галоўныя яе героі — камандзір узвода

лейтэнант Змітрок Барэйка, ад імя якога вядзецца апавяданне, і яго зямлячка Франя. I гэтыя двое сярод пекла вайны зведалі шчасце кахання і гармоніі.
Васіль Быкаў

Слайд 4Аднак шчасце было кароткім: забойства Франі і яе нямоглых гаспадароў —

прафесара біялогіі Шарфа і яго жонкі фрау Сабіны, якіх Франя паспела палюбіць як родных, —абарвала надзеі на шчасце ў душы Змітрака. Усё можна змяніць і паправіць, нельга толькі вярнуць загубленае жыццё. Змітрок праклінае забойцаў: "Хто б яны ні былі — нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты!»
Аднак шчасце было кароткім: забойства Франі і яе нямоглых гаспадароў — прафесара біялогіі Шарфа і яго жонкі

Слайд 5Творы Быкава — гэта не толькі абеліск загінуўшым, напамін жывым. Проза

Быкава — гэта "проза ідэй", галоўная сярод якіх тая, што вайна для нашага народа — нацыянальная трагедыя. Трагізм вайны ў тым, што яна забірае самых лепшых, самых таленавітых, самых любімых і дарагіх, а значыць, і вынішчае генафонд нацыі, разрывае повязь паміж вякамі і пакаленнямі, тым самым вынішчае векавую народную мараль, духоўнасць. Менавіта ў вынішчэнні векавой народнай маралі бачыць Васіль Быкаў самае галоўнае злачынства і фашызму, і бальшавізму, пра што не раз даводзіў сам пісьменнік не толькі сілай мастацкага слова, але і сілай публіцыстычнага слова.
Творы Быкава — гэта не толькі абеліск загінуўшым, напамін жывым. Проза Быкава — гэта

Слайд 6Што ёсць подзвіг?
Ці бываюць сітуацыі, якія мацнейшыя за самага моцнага чалавека?


Што ёсць чалавек перад няўмольнай сілай абставін?
Што залежыць ад чалавека ў сітуацыі, якая мацнейшая за чалавека?
Што ёсць віна, а што бяда?
Што ёсць памылка, а што злачынства і здрада?
За што чалавек заслугоўвае пакарання і пагарды, а за што — літасці і спачування?
Ці мае права чалавек судзіць іншых і распараджацца іх лёсамі?
У чым сіла і слабасць чалавека?
Чым вызначаецца сутнасць чалавека?
Што самае трагічнае для нацыі,
народа?
Дзе вытокі нашых сённяшніх бед
і няшчасцяў, нашай бездухоўнасці?
Што ёсць подзвіг?Ці бываюць сітуацыі, якія мацнейшыя за самага моцнага чалавека? Што ёсць чалавек перад няўмольнай сілай

Слайд 7Заслуга яго перад нашай нацыяй менавіта ў тым, што, узнаўляючы старонкі

трагічнага мінулага, ён напаўняе сваю прозу ідэй сучасным і адначасова вечным — тым, што хвалюе сёння кожнага з нас, што павінна хваляваць, калі хочам жыць і не знікнуць у гэтым свеце. Многія яго творы на ваенную тэму не толькі вострасюжэтныя, што дасягаецца выпрабаваннем моцнай выключнай асобы выключнымі абставінамі і сітуацыяй выбару, але і вострапалемічныя, як "У тумане", "Сотнікаў", "Пайсці і не вярнуцца".
Заслуга яго перад нашай нацыяй менавіта ў тым, што, узнаўляючы старонкі трагічнага мінулага, ён напаўняе сваю прозу

Слайд 8Партызанская тэма гучыць у цыкле раманаў Івана Навуменкі — «Сасна пры

дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці».
Партызанская тэма гучыць у цыкле раманаў Івана Навуменкі — «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці».

Слайд 9Дачакаліся вызвалення Міця Птах і яго сябры, зрабіўшы нямала добрых спраў

дзеля перамогі над ворагам. Недзе загубіўся на дарогах адступлення нямецкіх войск бургамістр Крамер. Ён з неахвотай пакідае Радзіму, але вымушаны адступаць разам з немцамі, бо яго прыродная дабрата так і не выспела ў актыўнае супраціўленне фашызму. А вось намеснік Крамера Лубан здолеў гэта зрабіць. Пакрыўдзіўшыся за тое, што перад вайной з ім паступілі несправядліва, ён ідзе служыць да немцаў. Але, будучы чалавекам сумленным, мужным, ён хутка пераконваецца, што акупанты нясуць няшчасце народу. I тады Лубан рашуча парывае з немцамі, ідзе да партызан, не спадзеючыся, што яго прымуць. Але партызаны паверылі, прынялі — і Лубан мужна змагаецца. Немцы жорстка адпомсцілі яму за гэта — расстралялі сям'ю. Лубан — не прыстасаванец, не перабежчык, ён адносіцца да жыцця патрабавальна і гатоў плаціць за ўласныя памылкі высокай цаной.
Дачакаліся вызвалення Міця Птах і яго сябры, зрабіўшы нямала добрых спраў дзеля перамогі над ворагам. Недзе загубіўся

Слайд 10У рамане «Сорак трэці» паказана атмасфера пярэдадня вызвалення на акупаванай тэрыторыі

Беларусі, дзейнасць падпольшчыкаў і партызан, якія ў чаканні прыходу Савецкай Арміі не пакідаюць ворага ў спакоі.
У рамане «Сорак трэці» паказана атмасфера пярэдадня вызвалення на акупаванай тэрыторыі Беларусі, дзейнасць падпольшчыкаў і партызан, якія

Слайд 11Шырокі сацыяльна-бытавы план у наказе Вялікай Айчыннай вайны ўласцівы творчасці Івана

Чыгрынава. Выйшлі яго раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны». Празаік расказвае пра лёс жыхароў вёскі Верамейкі. Сутыкненні жыхароў з акупантамі даюць адчуць, што нямецкія войскі прынеслі з сабой бесчалавечнасць, агрэсіўнасць, фашызм. I гэта прымушае большасць людзей спачатку затаіцца і ўнутрана настроіцца на непрыняцце акупацыйных парадкаў. Пасля ж вельмі хутка пачынае выспяваць імкненне да супраціўлення і барацьбы. I так ужо складваецца ў жыцці, што барацьбу з ворагам павінны ўзначаліць лепшыя людзі з народа — такія, як Дзяніс Зазыба.
Шырокі сацыяльна-бытавы план у наказе Вялікай Айчыннай вайны ўласцівы творчасці Івана Чыгрынава. Выйшлі яго раманы «Плач перапёлкі»,

Слайд 12Лёс усё ж і літасцівы да нашага народа, калі, правёўшы праз

пякельны агонь вайны, збярог нам такіх прарокаў, як Васіль Быкаў, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў,Алесь Адамовіч, Ваячаслаў Адамчык і іншых, каб мы слухалі іх . Але, на жаль, як сцвярджае лірычны герой верша З. Марозава:

Мы геніяў не слухалі ніколі.
Ці ж не таму асот буяе ў полі
І множыцца напасцяў злых клубок?
Лёс усё ж і літасцівы да нашага народа, калі, правёўшы праз пякельны агонь вайны, збярог нам такіх

Слайд 13Дзякуй за ўвагу!

Дзякуй за ўвагу!

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть