Слайд 3Мэты :
Дапамагчы вучням усвядоміць непарыўную сувязь лірычнага героя верша з роднай
зямлёй, высокі грамадзянскі пафас, адметнасць выяўлення патрыятычнага пачуцця праз кампазіцыю, памер, вобразна-выяўленчыя сродкі мовы;
Ствараць уяўленні пра лірычнага героя і грамадзянскую лірыку.
Слайд 20Тлумачэнне слоў
Верасны – ад слова верас.
Тын – агароджа.
Покатам – адзін каля
аднаго.
Усцяж – на ўсёй тэрыторыі.
Скарб – багацце.
Труцень – той, хто не працуе.
Светач - тое, што з’яўляецца носьбітам праўды, культуры…
Спадчына – маёмасць, якая пасля смерці гаспадара пераходзіць у чыю-небудзь уласнасць
Слайд 21Самастойная работа
1. Запішыце назвы мастацкіх вобразаў, намаляваных у вершы “Спадчына”,
якія складаюць гэта паняцце.
2. За кошт якіх сродкаў маўлення дасягаецца мілагучнасць у 2 страфе верша (Сказы, лексіка, алітарацыя, асананс, націскныя і ненаціскныя гукі і іх чаргаванне).
3. Што захавалася ў 3 страфе верша з тых асаблівасцей, якія вы вылучылі ў 2 страфе?
4. Вызначце памер верша (ямб, харэй, дактыль).
5. Якой тэмай могуць быць аб’яднаны апошнія 3страфы верша? (агледзіны скарбу, клопат пра захаванне спадчыны).
6. Ці адчуваецца ў вершы нейкая загадкавасць, казачнасць?
7. Калі казачнасць ёсць, то ў чым яна праяўляецца?
8. Выпішыце тыя займеннікі, якія дапасуюцца да лірычнага героя.
9. Пра што сведчаць гэтыя займеннікі?