Презентация, доклад на тему Прэзентацыя Традыцыйнае жыллё беларусаў

Содержание

Задачы:Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі будовы сялянскай хаты, яе сімволікай.Развіваць творчую і пазнавальную актыўнасць.Фарміраваць уменне працаваць у малым калектыве (групе).Працягваць фармаваць паняцце аб адзінстве жылля і гаспадарчых пабудоў на адным падворку.Выхоўваць любоў да Радзімы і народнай культуры.

Слайд 1Традыцыйнае жыллё беларусаў
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крывіцкая сярэдняя школа”
Настаўнік дадатковай адукацыі

Начына Наталля Анатольеўна

2017

Традыцыйнае жыллё беларусаўДзяржаўная ўстанова адукацыі “Крывіцкая сярэдняя школа”Настаўнік дадатковай адукацыі

Слайд 2Задачы:
Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі будовы сялянскай хаты, яе сімволікай.
Развіваць творчую і

пазнавальную актыўнасць.
Фарміраваць уменне працаваць у малым калектыве (групе).
Працягваць фармаваць паняцце аб адзінстве жылля і гаспадарчых пабудоў на адным падворку.
Выхоўваць любоў да Радзімы і народнай культуры.
Задачы:Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі будовы сялянскай хаты, яе сімволікай.Развіваць творчую і пазнавальную актыўнасць.Фарміраваць уменне працаваць у малым

Слайд 3Драўляная хата – галоўнае збудаванне сядзібнага комплексу, самая важная частка матэрыяльнай

культуры народа.
Звычайна дом будаваў сам гаспадар, якому дапамагалі сваякі і суседзі. Адначасова і дойлід, і ўладальнік ён кіраваўся сваім густам і магчымасцямі, але найперш рабіў збудаванне зручным, трывалым.
Старыя будынкі сведчаць, што беларусы былі выдатнымі майстрамі драўлянай архітэктуры. Цягам стагоддзяў лес з’яўляўся адзіным будаўнічым матэрыялам ў вёсцы. Драўляныя дамы пераважалі ў мястэчках і гарадах.

Драўляная хата – галоўнае збудаванне сядзібнага комплексу, самая важная частка матэрыяльнай культуры народа.Звычайна дом будаваў сам гаспадар,

Слайд 5Хата як тып жылля развівалася ад будкі і зямлянкі да наземнай

пабудовы зрубавай канструкцыі. Спачатку будавалі курныя хаты.
Хата як тып жылля развівалася ад будкі і зямлянкі да наземнай пабудовы зрубавай канструкцыі. Спачатку будавалі курныя

Слайд 6Курная хата
Без сенцаў,
з печчу без коміна
вузкімі акенцамі

Курная хатаБез сенцаў, з печчу без коміна вузкімі акенцамі

Слайд 7У 19 ст. яны былі выцеснены так званымі белымі, дзе печ

мела комін, а аднакамерная планіроўка змянілася двухкамернай (хата + сенцы) і трохкамернай ( хата + сенцы + хата; хата + сенцы + гаспадарчыя пабудовы).
У 19 ст. яны былі выцеснены так званымі белымі, дзе печ мела комін, а аднакамерная планіроўка змянілася

Слайд 8Тэхніка будавання
Падмурак – ніжняя частка будынкаў ці збудаванняў, якая перадае нагрузку грунтам.
Штандары –

вялікія, звычайна дубовыя, укапаныя ў зямлю калоды, на якія кладуцца падрубы драўлянага збудавання.
Зруб – канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краях бярвенняў. Зруб рабіўся звычайна з хвоі, радзей з елкі, на Брэстчыне таксама ўжывалася асіна і вольха.

Традыцыйнай адзінай тэхнікай драўлянага будаўніцтва была зрубавая, аснова якой – чатырохкутны зруб.

Тэхніка будаванняПадмурак – ніжняя частка будынкаў ці збудаванняў, якая перадае нагрузку грунтам.Штандары – вялікія, звычайна дубовыя, укапаныя ў зямлю

Слайд 9Спосабы злучэння бярвення
У нар. будаўніцтве распрацаваны 2 тыпы вуглоў: з астаткам

(канцы бярвён выступаюць за вонкавыя плоскасці сцен) і без астатку (канцы бярвён абрэзваюцца на ўзроўні плоскасці сцен). Вуглы з астаткам вядомы па ўсёй Беларусі, мае некалькі варыянтаў: " у чашку", " у просты замок", "у каню". Астатак забяспечваў большую ўстойлівасць зруба, захоўваў ад прамярзання.  Вуглы без астатку ("гладкі", "чысты", "нямецкі") дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць усю даўжыню бярвён. З канца 19 ст. шырока бытаваў у Зах. Беларусі, у наш час распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы.

Спосабы рубкі вуглоў: 1-7 - з астаткам (6-7 - "у каню"); 8-9 - без астатку.

Спосабы злучэння бярвенняУ нар. будаўніцтве распрацаваны 2 тыпы вуглоў: з астаткам (канцы бярвён выступаюць за вонкавыя плоскасці

Слайд 10Пры́зба — прыстасаваньне, што служыла абароне сялянскай хаты ад холаду і сырасьці звонку.
Самы просты

варыянт прызбы, калі зруб хаты на ўзроўні двух першых вянкоў прысыпаўся зямлёю, часам маглі прысыпаць каменьнем зь зямлёю. Аднак часьцей прызба мела наступны выгляд: на адлегласьці 35-40 см ад зруба ў зямлю ўбіваліся калкі і перапляталіся лазою ці бярозавымі пруткамі, або ўкопваліся пруткі, у якія закладваліся жэрдкі, тонкае бярвеньне ці дошкі. Прамежак між агароджай і сьцяною засыпаўся зямлёю або кастрыцаю.




прызба – ад. рус. «при избе»
Пры́зба — прыстасаваньне, што служыла абароне сялянскай хаты ад холаду і сырасьці звонку.Самы просты варыянт прызбы, калі зруб хаты на ўзроўні

Слайд 11Уваход у хату быў праз сенцы. Сенцы – памяшканне
для захавання цяпла

ў цёплай
хаце звычайна
ў выглядзе зрубнага
трысцена,
які далучаўся
да хаты.
Уваход у хату быў праз сенцы. Сенцы – памяшканне для захавання цяпла ў цёплайхаце звычайна ў выглядзе зрубнагатрысцена, які далучаўся

Слайд 12Даволі часта над уваходам рабілі казырок.
КАЗЫРОК – вузкі на ўсю шырыню хаты

застрэшак, што навісае над тарцовай сцяной.
Перад парогам клалі вялікі камень, радзей – стары жоран ці калоду. Пазней будваць ганкі – лёгкія, звычайна крытыя прыбудовы з прыступкамі перад уваходнымі дзвярамі.
З парогам і ганкам звязаны шэраг прыкметаў: нельга вітацца цераз ганак – будуць сваркі. Нашы продкі верылі, што пад парогам жывуць душы памерлых родзічаў ( калі чалавек пры ўваходзе праз нізкія дзверы прыгінаў галаву, ён як бы вітаў іх).
У канцы 19ст. На Беларусі сустракаўся і складаны тып ганка ў выглядзе падмосціка з двума апорнымі слупкамі, з аднасхільнай стрэшкай. Пазней яго пачалі будаваць з дзвюх прыступак ( верхняя з іх была шырэйшая)
Даволі часта над уваходам рабілі казырок.КАЗЫРОК – вузкі на ўсю шырыню хаты застрэшак, што навісае над тарцовай сцяной.Перад

Слайд 13
З ганкаў развіліся Вера́нды – па сутнасці, дадатковыя гаспадарчыя памяшканні,

што выкарыстоўваліся як летнія кухні ці кладоўкі. Яны з’явіліся 19ст у заможных сялянаў і атрымалі значнае пашырэнне ў паслякастрычніцкі час. Многія веранды зашклёныя, аздоблены разьбой, вітражамі.
З ганкаў развіліся Вера́нды – па сутнасці, дадатковыя гаспадарчыя памяшканні, што выкарыстоўваліся як летнія кухні ці

Слайд 14 Гаспадарчыя пабудовы.
Варыўна– паўназемнае памяшканне на паўметра у зямлю, служыла для захоўвання

гародніны,садавіны, малочных прадуктаў.
Склеп(пограб) – заглыбленае у зямлю памяшканне тыпу зямлянкі для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Рабіўся пад сенцамі, меў мураваныя ці драўляныя сцены.
Клець(камора, кладоўка) была і у комплексе з жыллём,і асобнай пабудовай насупраць хаты. У ёй – засекі для збожжа, бочкі, карабы з крупамі, мукой,кубельцы з салам, бачонкі з квасам, падвешваліся каўбасы.
Свіран(імбар) – блізкая да клеці пабудова. Вылучалісь памерамі.
Гаспадарчыя пабудовы. Варыўна– паўназемнае памяшканне на паўметра у зямлю, служыла для захоўвання гародніны,садавіны, малочных прадуктаў. Склеп(пограб)

Слайд 15Гумно(клуня) – пабудова для захавання і абмалоту збожжа.
Сушня(еўня)- для сушкі збожжа

у снапах.

Адрына(пуня)- для
захавання сена.


Лазня.Будавалася на краю сядзібы. Апрача асноўнай функцыі, у ёй сушылі і вычэсвалі лён, распарвалі дрэва для дуг і абадоў.

Гумно(клуня) – пабудова для захавання і абмалоту збожжа.Сушня(еўня)- для сушкі збожжа у снапах.Адрына(пуня)- для захавання сена.

Слайд 16Падвядзенне вынікаў
Што новага і цікавага вы можаце расказаць дома з таго,

аб чым даведаліся сёння на занятках?
Чым адрозніваюцца курная хата і белая?
Што ўяўляў сабой сялянскі падворак?
Падвядзенне вынікаўШто новага і цікавага вы можаце расказаць дома з таго, аб чым даведаліся сёння на занятках?Чым

Слайд 17Практычная работа
З нарыхтаванага загадзя картону, каляровай паперы, запалак або драўляных палачак,

ільну ці саламяных стужак пабудаваць макет хаты. (калектыўная работа ці работа ў групах)
(або) З каляровага картону і паперы зканструляваць забудову сялянскай хаты. (індывідуальная работа)
Прэзентацыя работ.
Практычная работаЗ нарыхтаванага загадзя картону, каляровай паперы, запалак або драўляных палачак, ільну ці саламяных стужак пабудаваць макет

Слайд 18Канструіруем…
(Індывідуальная работа)

Канструіруем…(Індывідуальная работа)

Слайд 19ДЗЯКУЙ!

ДЗЯКУЙ!

Слайд 20rsek.nlb.by
StudFiles.ru
stardorlib.ucoz.ru

rsek.nlb.byStudFiles.rustardorlib.ucoz.ru

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть