Презентация, доклад на тему Прэзентацыя па беларускай мове Назоўнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля (10клас)

Содержание

Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Слайд 1Растлумачце прыказкі. Якую з іх возьмеце з сабою на ўрок?
Чужым розумам

жыве.
Без працы не будзе шчасця.
Вочы – свет, а рукі – хлеб.
Растлумачце прыказкі. Якую з іх возьмеце з сабою на ўрок?Чужым розумам жыве.Без працы не будзе шчасця.Вочы –

Слайд 2Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Слайд 3Мэты:
Узнавіць веды пра ўмовы размежавання назоўнікаў на агульныя і ўласныя, канкрэтныя

ці абстрактныя, зборныя ці рэчыўныя, на адушаўлёныя і неадушаўлёныя, пра род назоўнікаў; увагу вучняў засяродзіць на ўжыванні назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, што абазначаюць асоб паводле іх прафесійнай дзейнасці; назоўнікаў агульнага роду; нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур;неадушаўлёных складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок.
Удасканаліць уменне адрозніваць агульныя і ўласныя, канкрэтныя ці абстрактныя, зборныя ці рэчыўныя адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі; фарміраваць уменне захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах.
Мэты:Узнавіць веды пра ўмовы размежавання назоўнікаў на агульныя і ўласныя, канкрэтныя ці абстрактныя, зборныя ці рэчыўныя, на

Слайд 4Самастоўная работа
1. Практыкаванне 220.
2. Правіла на с.149-150.
3. Практыкаванне 221.
Марфалагічны разбор назоўнікаў:

1 вар. Бензін –
2 вар. Спеў -

Самастоўная работа1. Практыкаванне 220.2. Правіла на с.149-150.3. Практыкаванне 221.Марфалагічны разбор назоўнікаў: 1 вар.  Бензін – 2

Слайд 5На аснове чаго адбываецца размежаванне назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя?
Што

абазначаюць адушаўлёныя назоўнікі, што – неадушаўлёныя? Як іх адрозніць граматычна?
Ці заўсёды граматычная катэгорыя "адушаўлёнасць - неадушаўлёнасць" супадае з біялагічнай катэгорыяй "жывое - нежывое".

На аснове чаго адбываецца размежаванне назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя? Што абазначаюць адушаўлёныя назоўнікі, што – неадушаўлёныя?

Слайд 8Тэст. Пастаўце знак + назоўнік адушаўлёны,- назоўнік неадушаўлёны.
1. Назвы жывых істот:

шчупак.
2. Назвы некаторых страў: карась.
3. Назвы раслін: рамонак.
4. Нежывых людзей: нябожчык.
5. Назвы міфілагічных істот: вадзянік.
6. Назвы прадметаў нежывой прыроды: хата.
7. Назвы шахматных фігур, карт: дама.
8. Сукупнасць жывых істот: грамада.
9. Назвы мікраарганізмаў: бактэрыя.
10. Назвы цацак: робат.
Тэст. Пастаўце знак  + назоўнік адушаўлёны,- назоўнік неадушаўлёны.1. Назвы жывых істот: шчупак.2. Назвы некаторых страў: карась.3.

Слайд 9 Прачытайце назоўнікі і вызначце, якія з іх адушаўлёныя, якія - неадушаўлёныя.

З выдзеленымі словамі ўтварыце словазлучэнні, ставячы назоўнікі ў форме вінавальнага склону.

Падбярозавік, батальён, матыль, рой, чорт, сініца, вірус, кентаўр, судак (страва), сом, табун, гном, туз, мядзведзь (цацка), ведзьма, адрасат, ферзь, дракон, мікроб, кароль (назва карты), статуя, язык (палонны), рамонак.

Прачытайце назоўнікі і вызначце, якія з іх адушаўлёныя, якія - неадушаўлёныя. З выдзеленымі словамі ўтварыце словазлучэнні, ставячы

Слайд 10Фізкультхвілінка
Калі адушаўлёны назоўнік, вучні падымаюць уверх правую руку, калі неадушаўлёны -

левую.
Ананас, асілак, бавоўнік, валет, верабей, габелен, гном, дамавік, інфекцыя, камар, канцэрт, карп, лясун, мозг, моладзь, мурашнік, муха, мядзведзь, народ, настаўнік, нябожчык, парад, пешка, помнік, расінка, робат, токар, узвод, усход, фантамас, фуганак, Чыпаліна, шакалад, шампіньён.
Фізкультхвілінка Калі адушаўлёны назоўнік, вучні падымаюць уверх правую руку, калі неадушаўлёны - левую.

Слайд 11Адуш. ці

неадуш.
Ставім назоўнікі ў множны лік: нябожчык - нябожчыкі.
Наз.склон нябожчыкі
Родны склон нябожчыкаў
Він.склон нябожчыкаў
Значыць, гэта адушаўлёны назоўнік, бо канчаткі ў
Р. і В.склонах аднолькавыя
Адуш.     ці           неадуш.Ставім

Слайд 12Адуш. ці

неадуш.
Ставім назоўнікі ў множны лік: бактэрыя - бактэрыі
Наз.склон бактэрыі
Родны склон бактэрый
Він.склон бактэрыі
Значыць, гэта неадушаўлёны назоўнік, бо канчаткі ў
Р. і В.склонах неаднолькавыя

Адуш.     ці           неадуш.Ставім

Слайд 13 Запішыце словазлучэнні, дапісваючы канчаткі прыметнікаў у адпаведнасці з родам назоўнікаў. Параўнайце

род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Бел... вуаль, упэўнен... поступ, прыгож... подпіс, дзік... гусь, паляўніч... сабака, няправільн... дроб, салдацк... шынель, зубн... боль, акуратн... запіс, доўг... цень, беларуск... жывапіс, залат... медаль, турэцк... цюль, яўн... фальш, балюч... мазоль, усеагульн... перапіс, дарожн... пыл.

Запішыце словазлучэнні, дапісваючы канчаткі прыметнікаў у адпаведнасці з родам назоўнікаў. Параўнайце род назоўнікаў у беларускай і рускай

Слайд 14Практыкаванне 227 (10 балаў)) Практыкаванне 228 ( 9 балаў)

Практыкаванне 227 (10 балаў)) Практыкаванне 228 ( 9 балаў)

Слайд 15Выпраў памылку
Вядомая хірург Вольга Пятроўна прымала пацыентаў.
Мы сустрэліся са знакамітай куцюр’е

Валянцінай Корбуць.
Выпраў памылкуВядомая хірург Вольга Пятроўна прымала пацыентаў.Мы сустрэліся са знакамітай куцюр’е Валянцінай Корбуць.

Слайд 16Правіла на старонцы 154. (Самастойная работа) Практыкаванне 229

Правіла на старонцы 154. (Самастойная работа) Практыкаванне 229

Слайд 17Правіла на старонцы 155, 156, 157 Практыкаванне 235

Правіла на старонцы 155, 156, 157 Практыкаванне 235

Слайд 18 Віктарына
Кароль, ферзь, конь, слон - назвы шахматных фігур. Адушаўлёныя гэта

назоўнікі або не?
Вяз, дуб, клён, ясень - назвы дрэў. Адушаўлёныя гэта назоўнікі або не?
Да якіх назоўнікаў - адушаўлёных або неадушаўлёных - вы аднеслі б словы лялька і матрошка?.
Адушаўлёным або неадушаўлёным з'яўляецца назва танца ў сказе: На вяселлі танцавалі гапака?.
Якія назоўнікі абазначаюць многа прадметаў, але ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку?
Ці можа вада сцякаць па лісцях дрэў? Патлумачце сваё меркаванне.
Якая розніца з пункту гледжання граматыкі паміж назоўнікамі студэнты і студэнцтва?
Якія зборныя назоўнікі і якім спосабам можна ўтварыць ад асноў назоўнікаў каласы і корань ?

ВіктарынаКароль, ферзь, конь, слон - назвы шахматных фігур. Адушаўлёныя гэта назоўнікі або не?Вяз, дуб, клён, ясень

Слайд 19ДАВЕДКІ
Віктарына. 1. Адушаўлёныя: у вінавальным склоне адзіночнага ліку прыведзеныя назоўнікі адказваюць

на пытанне каго? і маюць форму, аднолькавую з формай роднага склону адзіноч-нага ліку, напрыклад: атакаваць (каго?) караля, узяць (каго?) ферзя, паставіць (каго?) каня, вывесці з-пад удару (каго?) слана.
Неадушаўлёныя: у вінавальным склоне адзіночнага ліку гэтыя назоўнікі адказваюць на пытанне што? і маюць форму, аднолькавую з фор­май назоўнага склону адзіночнага ліку, напрыклад: пасадзіць (што?) вяз, узлезці на (што?) дуб, вырасціць (што?) клён, паліць вадой (што?) ясень.
Як правіла, назоўнікі лялька і матрошка адносяць да адушаўлёных: убачыла (каго?) лялек, вазьмі з сабой (каго?) матрошак. Толькі ў некаторых выпадках праяўляецца неадушаўлёнасць: Дзяўчынкі гуляліў (што?) лялькі.
Адушаўлёным: у вінавальным склоне адзіночнага ліку назоўнік гапак адказвае на пытанне каго? і мае форму, аднолькавую з формай роднага склону адзіночнага ліку.
Зборныя.
Не можа. Форма па лісцях - парушэнне літаратурнай нормы. Правільна - па лісці.
Студэнты - форма множнага ліку назоўніка студэнт, студэнцтва - зборны назоўнік.
8. Калоссе і карэнне - бяссуфіксны спосаб.
ДАВЕДКІВіктарына. 1. Адушаўлёныя: у вінавальным склоне адзіночнага ліку прыведзеныя назоўнікі адказваюць на пытанне каго? і маюць форму,

Слайд 20Усёвед
Якое з прыведзеных сцвярджэнняў правільнае?
1. Адушаўлёныя назоўнікі - гэта словы,

якія абазначаюць толькі асоб і жывых істот.
2. Адушаўлёныя назоўнікі - гэта словы, формы вінавальнага склону якіх у адзіночным і (або) множным ліку супадаюць з формамі назоўнага склону.
3. Адушаўлёныя назоўнікі - гэта словы, формы вінавальнага склону якіх у адзіночным і (або) множным ліку супадаюць з формамі роднага склону.

Усёвед Якое з прыведзеных сцвярджэнняў правільнае?1. Адушаўлёныя назоўнікі - гэта словы, якія абазначаюць толькі асоб і жывых

Слайд 21Усёвед
I. Правільнае 3-е сцвярджэнне.

УсёведI. Правільнае 3-е сцвярджэнне.

Слайд 22Дамашняе заданне
Параграфы 27-29
Практыкаванне 254 (9 балаў),
256 (8 балаў),
257 (10 балаў).

Дамашняе заданнеПараграфы 27-29Практыкаванне 254 (9 балаў),256 (8 балаў),257 (10 балаў).

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть