Слайд 1Падагульненнне і сістэматызацыя вывучанага
па тэме
“Назоўнік”
Слайд 2 Мэты:
паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях тэмы;
удасканальваць уменні адрозніваць лексіка – граматычныя групы назаўнікаў у тэкстах, выяўляць іх сэнсава- граматычную ролю, даваць поўную марфалагічную характарыстыку,
правільна адбіраць назоўнікі пэўных тэматычных груп,выкарыстоўваючы іх сінанімічныя, антанімічныя, стылістычныя і экспрэсіўныя магчымасці для раскрыцця тэмы і асноўнай думкі ва ўласных выказваннях;
фарміраваць станоўчы мікраклімат у класе, пачуццё таварыскасці і калектывізму, выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за сваю Радзіму.
Слайд 3Эпіграф
Пружанскі край! Маіх дзядоў калыска.
Радзіма сінявокая мая!
Твой лёс заўжды мне быў
да болю блізкі,
З гадамі стаў бліжэйшы ўдвая.
Слайд 4Загадка
Што гэта за краіна такая?
Імя ўсё навокал тут мае:
Рачулка, расінка
і зорка,
Пчала, аблачынка, вавёрка,
Дажджынка, сунічка, буслянка.
Па гэтай краіне нямала
З настаўніцай вы вандравалі.
Вы хуценька ўсё ўспамінайце
І назву яе адгадайце.
Слайд 6Пытанні да крыжаванкі
1. Галоўны член сказа.
2. Раздзел навукі аб мове, у
якім словы вывучаюцца як часціны мовы.
3. Даданы член сказа.
4. Ён бывае мужчынскі, жаночы і ніякі.
5. Раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца спосабы ўтварэння слоў.
6. Змяненне часцін мовы па склонах
7. Ён можа быць і адзіночным, і множным.
8. У беларускай мове іх шэсць.
Слайд 7Франтальнае апытванне
Назоўнік – часціна мовы, якая абазначае прадмет?
Назоўнік адказвае на пытанні
які? якая? якое?
Назоўнік мае 8 склонаў?
Назоўнікі бываюць 1, 2, 3, 4 скланення?
Усе назоўнікі могуць ужывацца толькі у адзіночным ліку?
Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад апошняга зычнага асновы?
Слайд 9Першая група
Заданне №1
Распазнайце адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі.
Сонца, мама,
подзвіг, подзвіг, Пружаны, русалка, пешка, нябожчык, мярцвяк, інфузорыя, бактэрыя, вадзянік, студэнт, качаня, вучань.
Слайд 10Другая група
Заданне №1
Вызначце асноўную думку твора. Выпішыце ў адзін слупок ўласныя
назоўнікі, у другі – агульныя .
Слова наша роднае, хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.
Адкідалі кпіны і абразу,
З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць
І, хаця не ўсіх і не адразу, -
Навучылі ўсё ж цябе цаніць,
Вымытае ў гулкіх навальніцах,
Нам як запавет перадалі,
Каб пілі і не маглі напіцца
І ўзнялі наўздзіў усёй зямлі.
Г. Бураўкін
Слайд 11Трэцяя група
Заданне №1
Размяжуйце зборныя і рэчыўныя назоўнікі
Драўніна, чалавецтва, люд,
пушніна, моладзь, сечка, дзетвара, звяр’ё, лубін, лазняк, ліства, вінегрэт, вецце, гравій, пер’е, ламачча, варэнне, натоўп, ядловец, жалеза, хлеб, сузор’е.
Слайд 12Чацвёртая група
Заданне №1
Размяжуйце ў два слупкі
канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі.
Камень, хараство, крок, самота, паводзіны,снег, задача, чалавек, радасць, аловак, туга, дзяцел, дом, спакой, горыч, яблык, брыво, санлівасць, павага.
Слайд 18Заданне класу
Для ўзору: кот – кошка – кацяня.
Воўк
Заяц
Бык
Слон
Мядзведзь
Слайд 19Хвіліна адпачынку. Псіхалагічны эцюд “Лістапад”.
Слайд 21Першая група
Заданне №2
Выкарыстоўваючы назоўнікі кафэ, рагу,
эскімо, паліто, таксі прыдумайце 5-6 сказаў на тэму “Адзін дзень з жыцця горада Пружаны”
Слайд 22Другая група
Заданне №2
Да назоўнікаў з рускай мовы падбярыце беларускія адпаведнікі і
вызначце іх род у абедзвюх мовах
Полынь, боль, инженер, яблоко, тень, шинель, гусь, пыль, бровь, кофе, дверь, грудь.
Слайд 23Трэцяя група
Заданне №2
Дапішыце прапушчаныя літары, растлумачце,
да якога роду адносяцца падкрэсленыя назоўнікі.
Горк.. палын, моцн.. боль, вопытн.. педагог Вера Пятроўна.
Зоська – выключн.. зазнайка.
Міколка – вядом.. запявала.
Інжынер Святлана Міхайлаўна захварэ..
Слайд 24Чацвёртая група
Заданне №2
Вызначце, ці правільна ўтвораны
множны лік назоўнікаў. Знайдзіце памылкі, правільныя адказы запішыце на дошцы.
Сон – сны, кастрычнік – кастрычнікі, пара – пары, дух – духі, каса – касы, кола – калёсы.
Слайд 26Выпішыце назоўнікі, пазначце скланенне
Спадчына. Якое простае слова
і які няпросты яго сэнс. Спадчына – гэта наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй.
Спадчына – гэта радасць душы.
Спадчына – гэта неародныя звычаі і культура, якія складваліся беларускім народам і якія засталіся нам.
Янка Сіпакоў
Слайд 27Вось і надышла хвіліна
Развітацца нам з краінай
Незвычайнай і чароўнай,
Шлях звакончыўся вандроўны.
Хай
над ёю сонца грае
І гучаць над родным краем
Дарагім ўсім нам словы:
Мір, здароўе, мама, мова,
Кніга, родныя мясціны,
Клас, Пружаны і Айчына.