Презентация, доклад на тему Прэзентацыя на тэму А.Дудараў (11 клас)

Аляксей Ануфрыевіч Дудараў нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Кляны Дубровенскага раёна на Віцебшчыне ў сям'і калгаснікаў. Закончыў сярэднюю школу, вучыўся ў Наваполацкім ПТВ нафтавікоў (1967—1968).  Служыў у войску, пасля дэмабілізацыі два гады

Слайд 1 Біяграфія Дударава Аляксея


Слайд 2 Аляксей Ануфрыевіч Дудараў нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Кляны Дубровенскага

раёна на Віцебшчыне ў сям'і калгаснікаў. Закончыў сярэднюю школу, вучыўся ў Наваполацкім ПТВ нафтавікоў (1967—1968).  Служыў у войску, пасля дэмабілізацыі два гады працаваў на заводзе. У 1972 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1976 годзе па спецыяльнасці "акцёр драмы і кіно". У гэтым жа годзе А. Дудараў быў запрошаны на работу ў Тэатр юнага гледача, дзе быў акцёрам, а з 1978 па 1983 год загадваў літчасткай тэатра. У гэты час А. Дудараў і пачаў актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю: пісаў апавяданні, казкі, п'есы. Зборнік прозы "Святая птушка" (1979) быў неўзабаве перакладзены на рускую мову і выйшаў у Маскве.
Аляксей Ануфрыевіч Дудараў нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Кляны Дубровенскага раёна на Віцебшчыне ў

Слайд 3Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
У друку выступае з 1973 г.

Выдаў зборнік апавяданняў «Святая птушка» (1979), казку для дзяцей «Сінявочка» (1981). Найбольш вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя фільмы «Кола» (1977), «Дэбют» (1978), «Буслянё» (1980) і мастацкія - «Суседзі» (1979), «Купальская ноч» (1982), «Белыя росы» (1984), «Восеньскія сны» (1986). Аўтар п'ес «Выбар» (пастаўлена ў 1979), «Парог» (пастаўлена ў 1981), «Апошні ўзлёт» (пастаўлена ў 1982), «Вечар» (пастаўлена ў 1983), «Радавыя» (пастаўлена ў 1984), «Злом» (пастаўлена ў 1988), «Вежа» (з У.Някляевым, пастаўлена ў 1990). Інсцэніраваў раманы М.Астроўскага «Як гартавалася сталь» (пастаўлена ў 1980) і М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» (пастаўлена ў 1987). У 1987 г. выйшаў зборнік п'ес «Дыялог».
Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.У друку выступае з 1973 г. Выдаў зборнік апавяданняў «Святая птушка» (1979),

Слайд 5 У Беларусі і за яе межамі ў шэрагу тэатраў пачалі ставіцца

п'есы "Парог", "Вечар", "Радавыя", збіраючы вялікую аўдыторыю, выклікаючы пільную ўвагу крытыкі, спрэчкі ў друку. Бясспрэчна адно: кароткая акцёрская кар'ера назаўсёды прывіла будучаму драматургу дасканалае адчуванне сцэны.    Ужо ў першым зборніку прозы А. Дударава "Святая птушка" крытыка адразу адзначыла блізкасць паміж дудараўскімі дзівакамі і шукшынскімі "чудиками".    Паступова дудараўскі тыпаж дзівака, які канфліктуе з бездухоўным асяроддзем і ў той жа час сам не пазбаўлены яго хібаў, перайшоў у драматургію.    У першай жа п'есе "Выбар" (1979) знаходзіць працяг канфлікт паміж асобай і асяроддзем.
 У Беларусі і за яе межамі ў шэрагу тэатраў пачалі ставіцца п'есы 

Слайд 6
 П'еса "Узлёт" (1982) таксама, як і "Выбар", шмат у чым схематычная,

вучнёўская. Аднак у ёй А. Дудараў рэалізаваў свой, непадобны да традыцыйнага, погляд на вайну. Бадай, упершыню ў нашай літаратуры зроблена спроба пазбегнуць напрацаваных крытэрыяў у ацэнцы ваеннага мінулага. Вайна не спрыяе і не можа спрыяць духоўнаму ўздыму чалавека. Наадварот, яна нявечыць, дэфармуе здаровыя людскія якасці. Вайна вымушае чалавека высільвацца, збядняе яго асобу. Гэтая балючая праблема знойдзе далейшае развіццё ў п'есе "Радавыя" (1984).
 "Парог" (1983) — першы шырокавядомы твор Аляксея Дударава, які выклікаў ажыўленую палеміку ў прэсе.
 П'еса

Слайд 8 
Аляксей Дудараў зрабіў спробу стварыць драматычны твор паводле паэмы Міколы Гусоўскага "Песня

пра зубра" (1993), толькі перанёс час дзеяння ў XV ст. — у пару княжання Вітаўта, пра што ў паэме Міколы Гусоўскага згадваецца ў рэтраспектыўным плане. П'еса з'явілася не больш чым эскізам да будучай працы — трагедыі "Князь Вітаўт" (1994), першая назва якой — "Купала".    Драмы "Палачанка" (1998), "Чорная панна Нясвіжа" (1999), "Крыж" (2000) прысвечаны дзяячкам беларускай гісторыі і культуры — Рагнедзе, Барбары Радзівіл, Ефрасінні Полацкай. Усе названыя творы аб'ядноўвае адвольнае абыходжанне з летапіснымі сюжэтамі, паводле якіх яны напісаны.    Літаратуразнавец П. Васючэнка даводзіць, што "ў творах пра мінулае А. Дудараў выглядае не як прадстаўнік гістарычнага жанру, а, хутчэй, як драматург, які ў межах гістарычнага кантэксту выпрабоўвае свае творчыя магчымасці, перадусім — пошук яркіх характараў, паказ моцных пачуццяў, стварэнне эфектнага тэатральнага відовішча".
 Аляксей Дудараў зрабіў спробу стварыць драматычны твор паводле паэмы Міколы Гусоўскага

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть