Презентация, доклад Зорки беларуская литаратуры

Содержание

Максім Багдановіч1891—1917

Слайд 1Зоркі беларускай літаратуры: Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя

школа № 173 г. Мінска»
Мярэжа Аксана Аляксандраўна
Зоркі беларускай літаратуры: Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб КоласНастаўнік беларускай мовы і літаратурыДУА «Сярэдняя школа № 173

Слайд 2 Максім Багдановіч
1891—1917

Максім  Багдановіч1891—1917

Слайд 3Дзяцінства
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і педагога і навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча

(1862—1940) і Марыі Апанасаўны Мякоты (1869—1896) на Траецкай гары па Аляксандраўскай вуліцы (цяпер вул. М.Багдановіча) у доме Каракозава, дзе змяшчалася тады 1-я прыходская вучэльня і настаўніцкая кватэра Адама Багдановіча.

Адам Ягоравіч
Багдановіч
(1862—1940)

ДзяцінстваНарадзіўся ў Мінску ў сям’і педагога і навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча (1862—1940) і Марыі Апанасаўны Мякоты (1869—1896)

Слайд 4Дзяцінства
У 1892 годзе сям’я перабралася ў Горадню, дзе Адам Багдановіч атрымаў

працу ў Сялянскім пазямельным банку. У Горадні, як і ў Мінску, у Багдановічаў збіралася шмат людзей, пераважна інтэлігенцыя. Гучалі дэклямацыі літаратурных твораў, спевы, вяліся дыскусіі. Там, у кастрычніку 1896 ад сухотаў памірае маці паэта.

Марыя
Апанасаўна Мякота
(1869—1896)

ДзяцінстваУ 1892 годзе сям’я перабралася ў Горадню, дзе Адам Багдановіч атрымаў працу ў Сялянскім пазямельным банку. У

Слайд 5Жыццё
Страта маці стала для Максіма Багдановіча стратай Радзімы: у лістападзе 1896

года Адам Багдановіч з дзецьмі пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Тут Максім чуў беларускія казкі, песні, прымаўкі. Бацька аддаваў шмат увагі сваім сынам, дзякуючы яму яны палюбілі літаратуру. У адным з лістоў да сябра Максім адзначаў: «Мяне выхоўваў бацька. Неяк я паказваў вам яго бібліятэку. У ёй усё ёсць істотнае, што з’явілася калі б там ні было ў літаратуры ўсяго свету. Мы з дзяцінства праходзілі гэтую сусветную школу… Зразумела, галоўная ўвага звярталася на славянскія літаратуры…»
У пачатку 1899 года бацька Максіма бярэ шлюб з сястрой жонкі Максіма Горкага Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай. У канцы года яна памірае ад родаў, пакінуўшы яшчэ адну сірату — сына Аляксандра, які рос у сям'і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызэнтырыі ў чатырохгадовым узросце.
ЖыццёСтрата маці стала для Максіма Багдановіча стратай Радзімы: у лістападзе 1896 года Адам Багдановіч з дзецьмі пераязджае

Слайд 6Творчасць
У 1909 годзе Максім захварэў на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе

гімназію, Максім Багдановіч наведвае Вільню, знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, Антонам і Іванам Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэння. Будучы ў Вільні малады паэт азнаёміўся ў прыватным музеі братоў Луцкевічаў з калекцыямі старажытных рарытэтаў, і пад іх уражаннем напісаў верш «Слуцкія ткачыхі». У гэтым творы аўтар распавядае сумную гісторыю прыгонных ткачых, паэтызуе ўмельства майстрых ткаць залатыя паясы, куды яны дадаюць «заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька».
ТворчасцьУ 1909 годзе Максім захварэў на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, Максім Багдановіч наведвае Вільню, знаёміцца

Слайд 7«Вянок»
У Вільні, на пачатку 1914 году ў друкарні Марціна Кухты, пры

грашовае падтрымцы Магдалены Радзівіл, накладам 2000 асобнікаў выдадзены адзіны прыжыццёвы зборнік твораў Максіма Багдановіча «Вянок» (на тытуле пазначаны 1913 г.) з прысвячэньнем: «Вянок на магілу С. А. Палуяну (памёр 8 красавіка 1910 г.)», якое зрабіў Вацлаў Ластоўскі не ўзгадняючыся з аўтарам. Пасля Багдановіч ухваліў яго ініцыятыву.
«Вянок»У Вільні, на пачатку 1914 году ў друкарні Марціна Кухты, пры грашовае падтрымцы Магдалены Радзівіл, накладам 2000

Слайд 8Ялта
У лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог

ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў. Але лячэнне не дапамагло. Памёр Максім Багдановіч на досвітку 25 траўня 1917 году ва узросце 25 гадоў. Пахаваны ў Ялце, на Новых гарадскіх могілках; у 1924 годзе на яго магіле быў усталяваны помнік з чатырма радкамі з вершу паэта «Паміж пяскоў Ягіпецкай зямлі…». 20-я гады мінулага стагоддзя былі эпохай атэізму, таму стары крыж на ялцінскай магіле быў знішчаны, а на ягоным месцы з’явіўся помнік з шэра-брунатнага вапняку з чырвонай зоркай, які і стаяў там да 2003 году, калі на магіле паэта быў усталяваны помнік скульптараў — бацькі, сына Льва і Сяргея Гумілеўскіх
«У краіне светлай, дзе я ўміраю
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты".
прадсмяротны верш.
ЯлтаУ лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў.

Слайд 9Шанаванне паэта
У 1991 годзе ў Мінску вуліца была перайменаваная ў гонар

Максіма Багдановіча. Да гэтага мела назву: Максіма Горкага (з 1963), Камунальная, Аляксандраўская, Траецкая, Віленская, Вялікая Барысаўская. Пачынаецца ад пл. 8 сакавіка працягваецца да вул. Кальцова. Ідзе паралельна праспэкту Незалежнасці, працягласць
6 кіламетраў
Шанаванне паэтаУ 1991 годзе ў Мінску вуліца была перайменаваная ў гонар Максіма Багдановіча. Да гэтага мела назву:

Слайд 10Шанаванне паэта
Помнік у Мінску
Гадзіннік, які
адлічыў апошнія
хвіліны жыцця
Багдановіча

Шанаванне паэтаПомнік у МінскуГадзіннік, якіадлічыў апошнія хвіліны жыццяБагдановіча

Слайд 11Музеі
Літаратурны музей Максіма Багдановіча адчыніўся ў 1991 годзе ў Траецкім прадмесці

ў Мінску, у двухпавярховым доме XIX стагоддзя. Акрамя таго, у Мінску захаваўся дом, у якім жыў Максім Багдановіч (вуліца Рабкораўская, 19), дзе размешчаны філіял яго музэя — «Беларуская хатка» (па назьве літаратурнага гуртка, у якім удзельнічаў паэт). Аўтарам мастацкае канцэпцыі музея стаў вядомы мастак Эдуард Агуновіч, які за рэалізацыю сваёй задумы быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь
МузеіЛітаратурны музей Максіма Багдановіча адчыніўся ў 1991 годзе ў Траецкім прадмесці ў Мінску, у двухпавярховым доме XIX

Слайд 12Янка Купала(1882-1942)
Янка КУПАЛА (сапр.: Іван Дамінікавіч ЛУЦЭВІЧ; 25 чэрвеня (7 ліпеня)

1882, фальв. Вязынка (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) – 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з "парнаснікаў"; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І.К.; Я.К.; К-а; Л.; І.Л.; Л.І.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929).
Янка Купала(1882-1942)	Янка КУПАЛА (сапр.: Іван Дамінікавіч ЛУЦЭВІЧ; 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка (цяпер Маладзечанскі раён,

Слайд 13Я. Купала і яго жонка

Я. Купала і яго жонка

Слайд 14КУПАЛАЎСКІ ПАРК
“Я люблю гэты помнік просты
Пад высокім зялёным шатром...
І нібы не

было тае
ростані
Пад аркестра журботны гром.
Я гляджу на аблічча
роднае,
Песню славы складаю
з зарой.
Ты заўсёды, пясняр наш,
з народам быў,
І народ будзе вечна з табой.”
П. Панчанка
КУПАЛАЎСКІ ПАРК“Я люблю гэты помнік простыПад высокім зялёным шатром...І нібы не было тае

Слайд 15МУЗЕЙ СЛАВУТАГА ПАЭТА
“Цяпер стаіць тут светлы дом,
Музей славутага

паэта.»
А.Астрэйка


Літаратурны музей
Янкі Купалы
МУЗЕЙ СЛАВУТАГА ПАЭТА “Цяпер стаіць тут светлы дом, Музей славутага

Слайд 21Янка Купала трагічна загінуў у Маскве (гасцініца "Масква") пры нявысветленых абставінах

- упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха. Існуе тры версіі - няшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. У ліпені 1962 урна з прахам Янкі Купалы перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках.
Янка Купала трагічна загінуў у Маскве (гасцініца

Слайд 22 ЯКУБ КОЛАС (1882-1956)

ЯКУБ  КОЛАС (1882-1956)

Слайд 23 Сапраўднае iмя Якуба Коласа - Міцкевіч Канстанцін Мiхайлавiч. Нарадзіўся

03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мiнскай вобласці ў сям'і лесніка. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна (1902-1904), Пінкавічы Пінскага раёна (1904-1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены ў 1906 годзе.
Сапраўднае iмя Якуба Коласа - Міцкевіч Канстанцін Мiхайлавiч. Нарадзіўся 03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер

Слайд 24Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У

1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 г. - у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў менскім астрозе. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам
у 3-й прыходскай навучальні ў Пінску. У час першай імперыялістычнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава.
Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша

Слайд 25Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква,

1916). Служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. Па дэкрэце Савецкага ўрада ў пачатку 1918 г. звольнены з войска як настаўнік. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам.
Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў

Слайд 26Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск.

Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 - лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю.
Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме,

Слайд 27У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР

(1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.
Памёр 13.08.1956 г.
Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, орданамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Народны паэт БССР (1926). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944).
У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР

Слайд 28Пісаць пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску

«Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым - кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў».
Пісаць пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906

Слайд 29Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў

зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднае мовы» (1926).
Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А.Пушкіна, паасобныя творы Т.Шаўчэнкі, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Р.Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).
Выйшлі Зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961-1964), 14-ці (1972-1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся Выбраныя творы (апавяданні, вершы і паэмы).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».
Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў

Слайд 30Помнік Якуба Коласа ў Мінску

Помнік Якуба Коласа ў Мінску

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть