Багдановіч пазнаёміўся па перапісцы. У 1916 годзе ён заканчваў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй, яна — актыўна ўдзельнічала ў літаратурна-грамадскім і асветніцкім руху ў Мінску. Ініцыятыва пісьмовага звароту да Багдановіча сыходзіла менавіта ад яе. І ён адгукнуўся.
Яе лісты — вельмі прыгожыя, шчырыя, натхнёныя. Максіма, магчыма, захапіў рамантычны настрой, разважае Марына Запартыка. Некаторыя даследчыкі творчасці паэта мяркуюць, што ў тым ліку і да Ванды ехаў у Мінск Багдановіч. І яна чакала яго як каханага. Але — зноў расчараванне: пры сустрэчы дзяўчына знешне Максіму не спадабалася. Паэту было прыкра, што пакрыўдзіў пачуцці Ванды, зрабіў ёй балюча. Гэтымі перажываннямі дзяліўся з Зоськай Верас, ёсць пра тое яе ўспаміны.
У канцы лютага 1917 года Багдановіч назаўсёды пакідае Мінск. Яго жыццёвы шлях абарвецца ў гэты ж год, 25 мая ў Ялце. А восенню Ванда Лявіцкая выйдзе замуж за пісьменніка Язэпа Лёсіка. Стане яму вернай жонкай і добрай маці для яго дзяцей.
Ванда ЛЯВІЦКАЯ