Слайд 1Эпоха асветніцтва
Сусветная гісторыя, 7 клас
М.С.Будаеў
Слайд 2План урока
1. Што такое Асветніцтва?
2. Англійскае Асветніцтва
3. Французскае Асветніцтва
4. Асветны абсалютызм
Слайд 3Праверка дамашняга задання
1. Дынастыю Цюдораў на англійскім троне змяніла дынастыя …
2.
Англійская рэвалюцыя пачался падчас праўлення гэтага караля…
3. Парламент, які дзейнічаў у Англіі з 1640 па 1653 гады атрымаў назву…
4. Прыхільнікі караля называлісь …, а парламента …
5. 19 мая 1649 года ў Англіі ўсталявалася …
6. У 1653 годзе Олівер Кромвель прысвоіў сабе гэты тытул …
7. У чым сутнасць «Слаўнай рэвалюцыі»?
Слайд 4Што такое Асветніцтва?
Асветніцтва — гэта шырокі грамадскі і культурны рух, які
распаўсюдзіўся ў Заходняй Еўропе ў XVIII ст. Узнік ён на аснове дасягненняў эпохі гуманізму і Адраджэння. Удзельнікаў гэтага руху называюць асветнікамі.
Слайд 5Што такое Асветніцтва?
Асветніцтва надзвычай моцна паўплывала на ўсе бакі жыцця еўрапейскага
грамадства
Ключавое значэнне мела паняцце «Розум». Асветнікі верылі ў тое, што розум і навуковыя веды могуць ператварыць навакольны свет
Яны былі ўпэўнены ў тым, што гісторыя чалавецтва рухаецца да лепшага, да ўдасканальвання і развіцця грамадства
Мэтамі асветнікі абвясцілі свабоду, дабрабыт і шчасце людзей, мір, адсутнасць насілля і верацярпімасць
Дзяржава, на думку асветнікаў, узнікла ў выніку грамадскай дамовы
Слайд 6Што такое Асветніцтва?
Асветнікі лічылі, что ўсе людзі ад прыроды маюць роўныя
правы. Гэта тэорыя атрымала назву тэорыі натуральнага права
Слайд 7Што такое Асветніцтва?
Нарадзілася яно ў Англіі напрыканцы XVII ст. Затым хутка
пашырылася на ўсю Еўропу, дасягнуўшы найвышэйшага росквіту ў Францыі і Германіі. Асветніцтва — не толькі агульнаеўрапейская з’ява. З цягам часу яно дасягнула самых аддаленых куткоў свету. У розных краінах гэты рух меў свае асаблівасці. У той жа час існавалі ідэі і паняцці, агульныя для ўсяго Асветніцтва
Слайд 8Англійскае Асветніцтва
Джон Лок (1632—1704). Ён адзін з першых сфармуляваў новыя погляды
на чалавека і грамадства, на дзяржаву і ўладу. Лок сцвярджаў, што ад прыроды ўсе людзі роўныя і адрозніваюцца толькі сваім разумовым развіццём.
Лок быў заснавальнікам вучэння пра падзел улад.
Лок быў прыхільнікам кансты-туцыйнай манархіі.
Слайд 10Французскае Асветніцтва
Французскае Асветніцтва, у адрозненне ад англійскага, характарызавалася бязлітаснаю крытыкай царквы,
старажытных звычаяў і абсалютнай манархіі. Выбітнымі французскімі асветнікамі былі Шарль Луі Мантэск’ё, Вальтэр і Жан Жак Русо.
Прадстаўнікі: Ш.Л.Мантэск’ё, Вальтэр, Ж.Ж.Русо, Д.Дзідро
Складзіце параўнальную табліцу «Французскія асветнікі»
Слайд 11Асветны абсалютызм
Яны лічылі, што калі даць манархам адпаведную асвету, адукаваць іх,
то такія адукаваныя ўладары будуць кіраваць у адпаведнасці з законамі і прынцыпамі розуму
Пад уплывам ідэй Асветніцтва ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў сапраўды былі праведзены рэформы. Працягваючы захоўваць абсалютную ўладу, еўрапейскія манархі ажыццявілі некаторыя пераўтварэнні ў галіне эканомікі, палітыкі, права і культуры
Такая палітыка атрымала назву асветнага абсалютызму
Слайд 12Асветны абсалютызм
Яскравымі прыкладамі палітыкі асветнага абсалютызму былі рэформы Фрыдрыха II у
Прусіі, Марыі Тэрэзіі і Іосіфа II у Аўстрыі, Кацярыны II у Расіі
Слайд 13Замацуем матэрыял
Што такое Асветніцтва і якія яго асноўныя ідэі?
У чым палягае
сутнасць тэорыі грамадскай дамовы?
Якія натуральныя правы чалавека вы можаце назваць?
Якія сімвалы, на вашу думку, характэрныя для эпохі Асветніцтва? Складзіце «візітоўку» эпохі Асветніцтва, выкарыстоўваючы гэтыя сімвалы
Слайд 14Дзякуй за вашу работу і ўвагу!
Дамашняе заданне: §14