Слайд 3Выкананне тэста.
1.У беларускай мове… літары.
Галосных гукаў … .
Галосных літар …
.
Літар зычных … .
У беларускай мове няма гука: (а),(о),(я),(э).
Літара ё абазначае 1 гук у слове: ёлка, пад’ём, радыё, лёгка.
Літара і абазначае 2 гукі: Іра, ніва,краіна.
Літары д і з абазначаюць 2 гукі: падземны, дзень, адзвінець, дзякуй.
Слайд 41. У беларускай мове 32 літары.
2. Галосных гукаў 6.
3. Галосных літар
10 .
4. Літар зычных 21 .
5. У беларускай мове няма гука: (я).
6. Літара ё абазначае 1 гук у слове: лёгка.
7. Літара і абазначае 2 гукі: Іра,краіна.
8. Літары д і з абазначаюць 2 гукі: падземны, адзвінець.
Слайд 5Якая літара самая працалюбівая? Адказаць на гэтае пытанне няпроста. Паспрабуйце падлічыць
, якая літара ў тэксце выкарыстоўваецца часцей за іншыя.
І чаго злуецца мама?
І завошта гэты гнеў?
Меціўся я прама-прама—
Камень крыва паляцеў.
Шыбіны няма ў акне.
Дык за што ж
Вініць мяне ?
Р.Барадулін
Слайд 7Вучоныя падлічылі : на кожныя 100 вымаўленых гукаў прыпадае ў сярэднім
18 а
Слайд 8Тэма:
Правапіс галосных о, э, а
Слайд 9Мэта:
1. Удасканальваць уменне вызначаць націскны склад у словах, прымяняць правілы вымаўлення
і напісання галосных о, э, а ў спрадвечна беларускіх і запазычаных словах;
2. Ствараць умовы для развіцця ўмення пераўтвараць вучэбную інфармацыю (састаўляць апорныя схемы);
3. Выхоўваць у навучэнцаў упэўненасць у сваіх сілах.
Слайд 10
Пастаўце націскі і скажыце, якія галосныя пішуцца толькі пад націскам
і ў што яны пераходзяць не пад націскам. Сфармулюйце вывад самастойна.
Колас—каласы
цэгла—цагліна
Горад—гарады
стрэхі—страха
Ноч – начны
шчэбет—шчабятаць
Слайд 11Параўнайце пары слоў і зрабіце вывад аб правапісе ро-ры, ло-лы ў
беларускай мове.
Гром-грымоты,
брод – брысці,
дровы-дрывотня,
бровы-брыво
Глотка- глыток, блохі -блыха
Слайд 12 Састаўленне апорнай схемы.
1 . О, Э пад націскам, а не
пад націскам а:
сосны -сасновы
рэкі - рака
2. Ро-ры, ло-лы:
Бровы- брыво, глотка-глыток
Слайд 14Самастойная работа: практыкаванне 256
Слайд 15Фізкультмінутка
--Заплюшчыце вейкі моцна-моцна.
-Расплюшчыце вочы, паглядзіце адзін на аднаго са здзіўленнем.
-
Заплюшчыце моцна-моцна.
- Расплюшчыце вочы, паглядзіце адзін на аднаго з радасцю.
Слайд 16Чаму ў гэтых словах пішацца літара э? Якога паходжання гэтыя словы?
Тэрапеўт,
карэспандэнт,
дэсантнік,
дэкламатар .
Слайд 17Цэнтр, цэнтральны,эпоха, экзамен
У якіх словах гук э вымаўляецца не пад націскам.
Вывад
правіла аб напісанні галосных у запазычаных словах.
Складанне апорнай схемы па тэме.
Э ( запазычаныя словы)
Тэрапеўт, карэспандэнт,…
Слайд 19Прачытайце сказ. Назавіце іншамоўнае слова на правапіс літар о,э,а. Запішыце слова
ў пачатковай форме. Што пішам на канцы слова і чаму?
Цікава праходзяць заняткі па інфарматыцы ў камп’ютарным класе.
Слайд 20 Камп’ютар, камп’ютаршчык, камп’ютарны.
Звярні увагу! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у
запазычаных словах (агульныя назоўнікі пішуцца з малой літары) перадаюцца як
–аль, -ар.
Слайд 21Праца з падручнікам
Старонка 146. Прачытайце інфармацыю аб правапісе –эль, -эр ва
ўласных імёнах (словы пішуцца з вялікай літары).
Слайд 22Гульня “ чацвёртае лішняе”
Маша, Віктар, Раман, Пітэр.
Слайд 23 Ва ўласных запазычаных імёнах –эль, -эр перадаюцца нязменна: Одэр, Юпітэр,
Ландэр.
Напісанне падобных слоў неабходна правяраць па слоўніку.
Слайд 24Будзь уважлівы!
- Чаму на канцы слоў пішам літару а?
Адажыа
Сальфеджыа
Трыа
Незалежна ад паходжання слова гук о у ненаціскных складах вымаўляецца як а , што і перадаецца на пісьме.
Слайд 26Правапіс ы ў некаторых запазычаных словах:
Рызіна, дрызіна,
інжынер,
цырымонія,
канцылярыя, почырк,
чыгун, дырыжор.
Слайд 27 Тата Заяц гуляў са сваім маленькім сыночкам,
падкідаў яго ўверх і лавіў.
— Цікава, кім стане наш Зайчык, калі вырасце? — спытаў ён.
— Наш сынок стане палісменам,— адказала мама Зайчыха. — Ён будзе насіць форму з залатымі гузікамі і фуражку. Кожны дзень ён будзе дапамагаць маленькім зайчаняткам, што згубіліся, знайсці сваіх бацькоў.
— А можа, ён стане клоўнам у цырку, — прапанаваў татуля. — Тады ён будзе насіць клоўнскі касцюм і вырабляць розныя смешныя штукі, каб весяліць дзетак.
— А чаму б нашаму Зайку не стаць каўбоем? — спытаў старэйшы брацік. — Тады ён бы мог аб'язджаць коней на радэа.
Але маленькі Зайчык не хацеў быць ні палісменам, ні клоўнам, ні зухаватым каўбоем. Ён сядзеў ў кошычку і ўсміхаўся, бо выдатна ведаў, кім стане.
Вызначыць лексічнае значэнне слова радэа.
Слайд 28Завяршыце фразу:
-Сёння я даведаўся…
- У мяне атрымалася…
-Мяне здзівіла…
-Было цікава…
-Цяпер я ўмею
…
Слайд 29Дамашняе заданне. Практыкаванне 259, або вусныя паведамленні на аснове апорных схем,
складзеных на ўроку.