Слайд 1Марфемная будова слова і словаўтварэнне
Слайд 2Мэта: 1.Вывучэнне марфемнай будовы слова і словаўтварэння ў лінгвакультура-лагічным аспекце;
2. Фарміраванне
ў вучняў здольнасці не толькі “думаць словамі”, але і “думаць пра словы”; умення “расшыфроўваць” закадзіраваную ў словах культуразнаўчую інфармацыю; здольнасці вызначаць адметнасці словаўтварэння ў беларускай мове на фоне яе параўнання з рускай мовай.
3.Выхоўваць ўважлівыя адносіны да складу слова, утварэння слоў;
Слайд 31.Чаму збан без ручкі ў беларускай мове называецца гладыш?
2. Трубчатае сцябло
раслін – дуддзё?
3.Зламаная рэч, а таксама фізічна слабы чалавек, які надарваўся на працы, - зломак?
4.Злакавыя, якія ў працэсе росту сцелюцца па зямлі, - палегліца?
Слайд 4Заданні для выканання
1 варыянт. Ад назоўніка струна ўтварыце дзеяслоў са
значэннем “выцягнуцца ў струнку”.
2 варыянт. Ад назоўніка дарога ўтварыце дзеяслоў са значэннем “стаміцца ў дарозе”.
Слайд 5Праца з тэкстам
“Расказваюць карані слоў” З.Дудзюк
Родная мова, такая знаёмая беларусам з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з’явай. Вывучэнне каранёў слоў – гэта навука, якая датычыць не толькі мовы, але і гісторыі пэўнага народа, яго духоўнага свету, мыслення і разумення свайго існавання на зямлі.
Самымі старадаўнімі словамі ва ўсялякай мове, напэўна, можна лічыць тыя, якія сведчаць пра выжыванне людзей у глыбокую даўніну. Зразумела, што гэтыя словы, былі звязаны са здабываннем ежы, а найперш, напэўна, з паляваннем. Мяне зацікавіла, чаму ў гэтым слове корань –пал-? Як вядома, у полі водзіцца мала звяроў. І тады сам сабою прыйшоў лагічны адказ. Слова ўтварылася тады, калі нашы продкі жылі недзе ў стэпе, займаліся збіральніцтвам, хадзілі ў поле, каб знайсці ядомыя зёлкі, зерне, карані. А гэткае збіральніцтва на полі сталі называць паляваннем, значна пазней яно стала ўжывацца ў тым сэнсе, у якім мы разумеем яго цяпер. Ежа, якую гатавалі з травы, атрымала назву “страва”. Ад гэтага слова ў сваю чаргу ўтварылася і слова “страўнік”.
Слайд 6 Дакажыце, што вывучэнне каранёў слова датычыцца не
толькі мовы, але і гісторыі пэўнага народа, яго духоўнага свету, мысленняі разумення свайго існавання на зямлі
Каб даказаць, трэба прывесці прыклады слоў, карані якіх “расказваюць”пра звычаі і традыцыі беларусаў.
Слайд 7Праца з тэкстам “Расказваюць карані слоў”
1. Вызначце, які корань мае слова
паляванне ў сучаснай мове?
2.Чаму раней паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі называлі ловамі?
3. Падбярыце да слова паляванне адпаведнік у рускай мове і паразважайце над яго паходжаннем.
Слайд 8Праца з тэкстам А.Рогалева.
Цэлы шэраг
геаграфічных назваў Тураўшчыны не патрабуе дадатковага вывучэння, бо іх сэнс дастаткова зразумелы мясцовым жыхарам. Вось поле Гараваха: ой і бедавалі ж на ім людзі, колькі пнёў ды карчоў давялося прыбраць! Непадалёку ўчастак лесу Забаўе: як пойдзеш у Забаўе, так і забавішся на дзень, бо ў лесе столькі ягад, грыбоў!.. Назву поля Іванаўская гута тлумачаць наступным чынам: тут жыў калісьці Іван, і была ў яго гута, шкло ён варыў. На лузе Кіслым шмат шчаўя, адсюль і назва. А вось на лузе Краснае чырвоная, гліністая глеба. Аб затоцы Глухава гавораць так: адзін выхад мае, трапляеш туды, як у глухі мяшок.
Трапнасці, вобразнасці, выразнасці народных найменняў няма граніц, яны проста ўражваюць!
- Выпішыце з тэксту ўласныя назвы з вытворнымі асновамі.
- Прывядзіце свае прыклады слоў з вытворнымі асновамі.
Слайд 9Праца з падручнікам. Практыкаванне 157.
Слайд 10Лінгвістычныя загадкі
1. Назва гэтага знака прыпынку – памяншальная форма ад слова
каса “сельскагаспадарчая прылада”. Параўнайце іх вонкавы выгляд.
2. Назва гэтага музычнага інструмента ўтворана ад назоўніка жаль. Дадзена па характары гуку, якім вызначаўся гэты народны інструмент.
3. гэтае слова ўтворана ад кораня дзеяслова ведаць з дапамогай суфікса –к- і прыстаўкі с-, якая перадае ідэю сумеснага дзеяння: той, хто ведае нешта разам з іншымі людзьмі.
Слайд 11Вызначце, якія знакі прыпынку ў “Беларускай граматыцы для школ “Б. Тарашкевіча
маюць назвы
1. ПУНКТ
2. ДВА ПУНКТЫ
3.НЕДАКАЗ
4.ЧУЖАСЛОЎ
Слайд 12Вызначце, якія знакі прыпынку ў “Беларускай граматыцы для школ “Б. Тарашкевіча
маюць назвы
1. ПУНКТ - КРОПКА
2. ДВА ПУНКТЫ – ДВУКРОП’Е
3.НЕДАКАЗ – ШМАТКРОП’Е
4.ЧУЖАСЛОЎ - ДВУКОССЕ
Слайд 13Тапанімічныя загадкі
1. Назва гэтага горада, раённага цэнтра Брэсцкай вобласці, узыходзіць да
ўласнага асабовага імя Івац або Івах – вуснамоўнага варыянта імя Іван. Частка слова –эвічы сведчыць пра тое, што паселішча заснавалі нашчадкі Іваца ці Іваха.
2. У аснове назвы гэтага горада, раённага цэнтра Віцебскай вобласці, - мянушка Талака, у якой выяўляецца сувязь з талакой – даўнім звычаем славян аказваць калектыўную дапамогу ў гаспадарчых справах. Імем Талака маглі назваць ініцыятара, актыўнага ўдзельніка талакі. Суфікс –ын абазначае індывідуальную прыналежнасць.
Слайд 14Дзе, згодна з народнымі ўяўленнямі жывуць:
Багнік?
Балотнік?
Вадзянік?
Гаюн?
Дамавік?
Лазнік?
Лясун?
Палявік?
Пуннік?
Пушчавік?
Хлеўнік?
-Якая марфема служыць для ўтварэння гэтых слоў?
Слайд 15Практыкаванне 162(1в.),164(2в.)
З практ. 162 выпісаць дзеясловы, што ў дужках, утварыць ад
іх дзеепрыметнікі. Растлумачыць правапіс слоў, дзе трэба ўставіць літары.
З практ. 164 выпісаць словы са словаўтваральнымі і формаўтваральнымі суфіксамі і прыстаўкамі, абазначце іх.
Слайд 16Дакажыце на аснове тэксту, што беларусам характэрна мяккасардэчнасць, здольнасць да спачування,
суперажывання іншым людзям на аснове народнай песні
А ў полі рэчачка разліваецца,
Дачушка з татачкам разлучаецца.
Татулечка родненькі, не забудзь мяне, як Прыйдзе суботка – прыедзь па мяне…
Назавіце словаўтваральныя марфемы.
Слайд 17Знайдзіце наватворы і растлумачце іх сэнс
1.
Насця, што называецца, паднядзелілася, бровы падвяла, падпудрылася і ў завяршэнне ўсяго ўзлажыла капялюшык.
2. Шнуруюць бабы і дзяўчаты і кантралююць мох узняты і тыя кучачкі калюшак, дзе грыб схаваў свій капялюшык.
3. Быць хацеў бы я сонцавай коскай: зазірнуў бы я ў надзор’е.
Слайд 18Як сказаць па-беларуску адным словам?
1. Слишком поздно
2. Слишком высоко
3. Слишком дорого
4.
Слишком мало
Слайд 19Як сказаць па-беларуску адным словам:
1. Слишком поздно - запозна
2. Слишком высоко
- завысока
3. Слишком дорого - задорага
4. Слишком мало – замала
Слайд 20
Як сказаць па-беларуску адным словам?
1. Место, где стоял или стоит замок?
2.
Место, где стоял хлев?
3. Место, на котором стояла мельница?
4. Место, на котором растёт или рос картофеь?
Слайд 21
Як сказаць па-беларуску адным словам?
Место, где стоял или стоит замок?
Замчышча.
2. Место, где стоял хлев? Хлевішча.
3. Место, на котором стояла мельница? Млынарышча.
4. Место, на котором растёт или рос картофеь? Бульбянішча.
- Які спосаб утварэння слоў?
Слайд 22Д.З. Вывучыць параграфы 20,21, практ.169 Дадатковае заданне
Стварыць лінгвістычныя загадкі пра беларускія
назвы знакаў прыпынку (працяжнік, пытальнік, клічнік, дужкі).
Стварыць лінгвістычныя загадкі пра назвы беларускіх часцін мовы ( прыметнік, лічэбнік, займеннік, выклічнік).