Слайд 1Эпіграф:
Калі заблішчыць гэта зорка,
Самая цудоўная, самая далёкая,
Скажыце ёй, што
толькі ёй адной
належыць маё каханне,
0, апошнія з роду чалавечага.
Сюлі-Прудом
Слайд 2Паслухайце, калі ласка, музычны твор і адкажыце, пра што ён.
Слайд 3Жанр раманса сустракаецца і ў музыцы, і ў паэзіі.
Раманс у музыцы
- невялікі музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем. Як правіла, рамансы прысвечаны каханню.
Раманс у паэзіі – напеўны верш лірычнага характару, пераважна пра каханне.
Слайд 4Запішыце кожны свае словы, якія асацыіруюцца ў вас з паняццем "каханне"
.
Слайд 5Прачытайце ўголас уласныя запісы, дапоўніце тымі, што прапануюць вашы сябры.
Слайд 6- Абмяркуйце ў пары, групе (кожная група называе найболъш “яркія" словы). Запішыце
іх на дошцы.
Слайд 7Раздзел "Інтымная лірыка"
М. Багдановіч "Раманс"
Слайд 8Педагагічная майстэрня
"Каханне ўзвышае вялікія душы“
Фрыдрых Шылер
Слайд 10Максім Багдановіч са старэйшым братам Вадзімам
Слайд 11: "Некрыўдлівы і мяккі, летуценны, з пяшчотным, амаль жаноцкім сэрцам". Толькі
такое сэрца ўмела так шчыра кахаць
:
Слайд 12Верш Максіма Багдановіча. «Раманс»
Слайд 13Зорку Венеру, якая носіць імя старажытнарымскай багіні хараства, беларусы завуць яшчэ
і
Мілавіцай.
Ці здагадаліся вы, каму яна свеціць найярчэй?
(Закаханым.)
Значыць, зорка Венера –
гэта сімвал кахання.
Слайд 14Якім настроем вызначаецца верш?
Назавіце эпітэт, які гэта падкрэслівае.
("Светлыя" згадкі.)
Якім
вам уяўляецца лірычны герой верша?
Прачытайце верш і скажыце, якую ролю ў ім адыгрываюць паўторы.
(Узмацняюць асноўную думку.)
Вызначце памер верша. Паразважайце, як звязаны ён з агульнай інтанацыяй твора.
Слайд 16Праца па групах
Група 1
Карыстаючыся дадатковай літаратурай, адкажыце на пытанне: "Хто натхніў
паэта на напісанне неўміручага шэдэўра?".
Слайд 17Група 2.
Праінсцэнізуйце наступны ўрывак. Зрабіце выснову.
"Калі ён уранні прачнецца, а мама
яшчэ не ўстала ды нікуды не пайшла, трохгадовы малы бяжыць да яе пагрэцца і пагаварыць. Апошнім часам ён мнагавата гаворыць пра Дзіну, двухгадовую дзяўчынку, якая нядаўна з'явілася на іхнім двары. Гаворыць так неабыякава, што мама нарэшце пытаецца:
-Ты яе любіш?
-Люблю.
- Такую малую, смаркатую плаксу, зусім непрыгожую?
- Малы на нейкі час задумваецца, а потымгаворыць такое, што да тварупажылому...
- Яна прыгожая, бо яяе люблю!" (Я. Брыль).
Слайд 18Група 3
Уявіце сабе, якога колеру каханне (або якога колеру каханне М.
Багдановіча). 3 дапамогай каляровай паперы і фламастараў адлюструйце гэта на малюнку. Прадэманструйце перад класам з каментарам
Слайд 19Група 4.
(
3 прапанаваных слоў складзіце выказванне вядомых людзей, прадэманструйце перад класам.
• Сапраўднае
гэта ўпэўненасць і межаў. Праперцый*.
• Калі вас ніхто, будзьце ўпэўнены, - гэта ваша віна. Філіп Додрыдж**. каханне
• Самае вялікае шчасце ў жыцці-, што цябе Вернае каханне кахаюць. Віктор Гюго.
• не ведае меры дапамагае не кахае пераносіць усе цяжкасці. Фрыдрых Шылер.
Слайд 21
• Сапраўднае каханне не ведае меры і межаў. Праперцый*.
• Калі вас ніхто
не кахае, будзьце ўпэўнены, - гэта ваша віна. Філіп Додрыдж**.
• Самае вялікае шчасце ў жыцці- гэта ўпэўненасць, што цябе кахаюць. Віктор Гюго.
• Вернае каханне дапамагае пераносіць усе цяжкасці. Фрыдрых Шылер.
Слайд 22Васіль Сухамлінскі
Няма нейкай спецыяльнай "навукі кахання", ёсць навука чалавечнасці... Любоў —
самы строгі экзамен на чалавечнасць.
Знай, што самыя шчаслівыя дні юнацтва - гэта тая чыстая, ідэальная любоў, з якой духоўна багатым людзям доўга не хочацца расставацца
Слайд 23Каханне –
выпрабаванне на чалавечнасць
Слайд 24Творчая праца
Сачыненне-мініяцюра "Што для мяне каханне" (або "Як я разумею каханне",
"Як я сустрэну каханне").
Слайд 25Ці спадабалася вам такая форма ўрока?
Ці задаволеныя вы вынікамі сваёй працы?
Чаму
вы навучыліся?
Якія пачуцці ўзнікалі ў ходзе працы ў майстэрні?
Ці хацелі б вы пазнаёміцца з іншымі вершамі М. Багдановіча пра каханне?
Слайд 26Хатняе заданне:
Выразнае чытанне "Раманса" Максіма Багдановіча;
самастойнае чытанне раманса "Дзе ты,
зорка мая?" Адама Русака (музыка Ігара Лучанка) і яго аналіз;
запіс у літаратурныя сшыткі азначэння слова «раманс» і яго гісторыя.
Падрыхтавацца да выканання песні на словы М.Багдановіча