Слайд 1Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Слайд 2Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. Я.Колас
Слайд 3Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор
– мова.
А.Разанаў
Слайд 4Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй
хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.
Я.Сіпакоў
Слайд 5Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для
вывучэння сваёй недастаткова і цэлага жыцця.
Вальтэр
Слайд 6Мова не можа быць дрэннай, або добрай … Бо мова —
гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць. С.Даўлатаў
Слайд 7«З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця
яго, - ты выткана, дзiўная родная мова»
Максім Танк
Слайд 8Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ
той мёртвы, а той край нямы.
Г.Бураўкін
Слайд 9Быць Беларусам —
Гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі
вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым
Р. Барадулін
Слайд 10Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Усякай птушцы сваё гняздо міла.
Радзіма
— матка, чужына — мачыха.
Роднаму зямелька, як зморанаму — пасцелька.
У сваім краі, як у раі.
На чужыне і камар загіне.
Кожнаму свой куток мілы.
Кожная сасна свайму бору песню пяе.
На чужой старане не сагрэе і сонца.
Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае.
Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.
З роднага боку і варона мілая.
Слайд 12Дык шануй, Беларус, сваю мову.
Гэта скарб наш на вечныя годы;
За пашану
радзімаму слову
Ушануюць нас брацця- народы!
А.Гарун
Слайд 13Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні
свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. В.Ластоўскі
Слайд 14Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову
— усё згубіў.
У.Караткевіч
Слайд 15Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы
Бог на свет пусціў.
Ф.Скарына
Слайд 16Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той
адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца.
Цётка
Слайд 17Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Гэты дзень быў заснаваны
ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА.
Слайд 18Нездарма шматпакутныя народы, пераносячы самыя страшныя ўдары лёсу, не могуць толькі
перанесці пагібелі роднага слова…
Н.Катлярэўскі
Слайд 19Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш
трэба знаць сваю.
Ф.Багушэвіч
Слайд 20Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як
нельга не паважаць родны народ.
І.Мележ
Слайд 21Беларус-католік, ці беларус-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына
– Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.
Я.Купала
Слайд 22Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як
той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.
Ф.Багушэвіч
Слайд 23План
правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры
Слайд 24ПАНЯДЗЕЛАК
1. Эксперымент-апытванне «Ваша любімае беларускае слова» - 7.30 – 11.30 у
фае на 1-м паверсе.
2. Мультхвілінкі «Беларусфільм» прадстаўляе…» - у фае на 1-м паверсе кожны перапынак.
3. Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры – 14.00 – у актавай зале.
Слайд 25АЎТОРАК
1. 21 лютага - День роднай мовы.
Акцыя «Рускай мове
дай разгрузку –размаўляй па-беларуску».
2. Выстава «Творы беларускіх пісьменнікаў вачамі дзяцей» – у фае на 1-м паверсе.
3.Гульня «Хто хоча стаць мільянерам» – каб.20 – 14.00 - 6-я класы.
4.Гульня «Вандроўка па родным краі» – каб.24 – 14.00 - 9-я класы.
Слайд 26СЕРАДА
1.Дзень сучаснай беларускай музыкі – у фае на першым паверсе.
2.Сустрэча
з пісьменнікам Георгіем Марчуком. – 10.00 – актавая зала. -10-11 класы.
Слайд 27ЧАЦВЕР
1. Гульня-квэст «У пошуках трапнага слова». – 14.00- каб.36 – 7-я
класы.
2. Інтэлектуальная гульня «Размаўляем па-беларуску» – 13.00 – каб.24 – 5-я класы.
Слайд 28ПЯТНІЦА
1. Віктарына «Хто хоча стаць выдатнікам?» – 14.30 –каб.19 – 8-я
класы.
Слайд 29СУБОТА
1.Конкурс чытальнікаў «Мой любімы верш» – 10.00 – каб.19.
2.Закрыццё тыдня беларускай
мовы і літаратуры – 11.00 – каб.19.