Слайд 1Дзяржаўная ўстанова адукацыi
« Бокшыцкая сярэдняя школа »
Маральныя каштоўнасці
ва ўспамінах
ветэранаў
Вялікай Айчыннай вайны
Секцыя « Гісторыяі грамадазнаўства »
Выканала:
Бартошык Наталля Сяргееўна,
вучаніца 9 класа
Дамашні адрас: в. Гарадзішча,вул. Зялёная,д.22
Кiраўнiк : Бартошык Н. П.,
настаўнік гiсторыі ДУА “Бокшыцкая СШ”
2014г.
Слуцкі раён
Слайд 2Актуальнасць работы па-за часам: у жыцці ваеннага пакалення так шмат урокаў
для нашчадкаў! Нам трэба быць удзячнымі прабабулям і прадзядулям, якія прайшлі найскладаныя выпрабаванні, што яны змаглі перадаць, укласці важную аснову ў сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў. Гэтай асновай з’яўляецца чалавечнасць, гуманизм. Хочацца распавесці людзям, асабліва тым, якія перажываюць складаныя жыццёвыя сітуацыі, як трымаліся нашы продкі,як не страцілі чалавечнасць. Навучыць сіле духу.
Мэта работы: Даказаць, што ветэраны Вялікай Айчыннай вайны кіраваліся ў сваім жыцці агульначалавечымі маральнымі каштоўнасцямі.
Нам запатрабавалася рашэнне некаторых задач:
1. Прачытаць літаратуру, у якой асветляюцца агульначалавечыя маральныя каштоўнасці.
2.Вызначыць, якія маральныя каштоўнасці дамінуюць ва ўспамінах ветэранаў.
Гіпотэза: Маральныя каштоўнасці знайшлі адлюстраванне ў свядомасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Слайд 3Метады даследавання:
1. Вывучэнне літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну, агульначалавечыя маральныя
каштоўнасці, маральныя нормы савецкай прапаганды ў час Вялікай Айчыннай выйны.
2.Аналіз зместу кнігі «Памяць».
3.Праца з архіўным матэрыялам кабінета гісторыі: дакументыцыяй інтэрв’ю удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, запісаннай школьнікамі ў васьмідесятые - дзевяностыя гады дваццатага стагоддзя. (Збор другасных дадзеных, якія ўключаюць у сябе дадзеные сабраныя і складзеныя іншымі крыніцамі).
4. Складанне транскрыпцый вусных успамінаў ветэранаў.
5. Апрацоўка і падрыхтоўка да друку аповядаў ветэранаў вайны, якія пражывалі на тэрыторыі мікрараёна школы.
6. Матэматычнае параўнанне маральных каштоўнасцеў рэспандэнтаў.
Слайд 4Аб’ектам даследвання сталі ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай выйны.
Прадмет даследвання: маральныя каштоўнасці
ва ўспамінах рэспандэнтаў.
Навізна работы:
Тэма маральных каштоўнасцей ва ўспамінах ветэранаў Вялікай Айчыннай асвятлялася ў разнастайнай літаратуры, іншых мастацкіх творах. Навуковага даследвання гэтай тэмы мы покуль не сустракалі. Таму наша работа, магчыма, стане першай ластаўкай ў дадзеным накірунку.
Слайд 5Агульначалавечыя каштоўнасці
Першая глава прысвечана сціпламу пераліку агульначалавечых
каштоўнасцей. Да іх адносяцца:
каштоўнасці, звязаныя з правам чалавека на жыццё;
2) каштоўнасці, што характарызуюць асобнае чалавечае жыццё;
3) духоўныя каштоўнасці: вера, мастацтва, навука і інш.
4) палітычныя каштоўнасці;
5) сацыяльна-эканамічныя каштоўнасці;
6) экалагічныя каштоўнасці.
Слайд 6У другой главе 10 ветэранаў расказалі 12 ваенных эпізодаў. Кожны з
іх асвятляе падзеі так, як іх асвятлялі ў савецкіх сродках масавай інфармацыі, ў адпаведнасці з ідэалогіяй таго часу.Патрыятызм быў замацавыны ў свядомасці людзей. І асвятляць па іншаму былое, воіны, якім было загадана насмерць стаяць супраць фашыстаў, не маглі.
Слайд 7Волатаў Іван
Мы падышлі да Слуцка.Нашай брыгадзе было загадана ўварвацца ў горад
першымі і знішчыць артылерыю.І вось раніцай,калі сонца толькі пачало ўзыходзіць,мы пачалі наступленне.У пярэднім танку,які ўварваўся на вуліцы Слуцка быў капітан,я і яшчэ два чалавекі.Мы вырваліся на галоўную вуліцу і адкрылі агонь.Выстралі ў будынак камендатуры,адкуль пачалі выпрыгваць немцы.Было відаць,што яны нас не чакалі.
У цэнтры горада разгарэўся жорсткі бой.Сілы былі няроўныя,і вораг пачаў адступаць,але дарам яны не хацелі пакідаць горад.Запалілі дамы.Яны стралялі ў людзей,якія выбягалі насустрач нам.Было многа забітых і параненых.А вораг не здаваўся.Некалькі нашых танкаў загарэлася.Асабліва дакучыла гармата,якая страляла з-за дота.Гэтая гармата і падбіла наш танк.
Слайд 8Площадь Ленина была местом ожесточённого боя. Этот танк Т-34 был подбит
немецким орудием, установленным на Замковой горке. Июль 1944 года
Слайд 9Агульначалавечыя маральныя каштоўнасці таксама характэрныя для ўспамінаў ветэранаў. Пяць былых байцоў
лічаць самай вялікай каштоўнасцю права чалавека на жыццё, духоўныя - ўпамінае толькі адзін, асобнае чалавечае жыццё – два, палітычныя- ўсе дзесяць,сацыяльна-эканамічныя-два,экалагічные не сталі каштоўнасцю.
Слайд 10Кобель Павел Андрэевіч
18 ліпеня 1942 года наш полк трымаў абарону каля
вёскі Ражкі,што 250 км ад Сталінграда.Фашысты вераломна рваліся да Сталінграда.Баі былі цяжкімі.Але ж былі і хвіліны адпачынку.
А вось гэты дзень ніколі не забуду.Нашу роту накіравалі дапамагчы мясцоваму калгасу ў касьбе.Мы,вясковыя хлопцы,з радасцю ўзяліся за прывычную сялянскую працу. Работа захапіла ўсіх,здавалася,усе забылі ў гэты час,што ідзе вайна.Пах кветак,траў кранаў душу,адгукваўся ў сэрцы.Напэўна,кожны яшчэ раз адчуў,якой дарагой для кожнага з'яўляецца Радзіма.
Слайд 12Дылейка Рыгор Дамянікавіч
Дробыш Павел Дамянікавіч
Гурыновіч Піліп Рыгоравіч
Слайд 13
Матэрыялы, сабраныя намі, паслужылі часткай школьнай экспазіцыі да Дня Вялікай Перамогі.
Працуючы над задачамі, пастаўленными падчас вывучэнні тэмы, мы зрабілі выснову пра тое, што памяць залежыць ад нас.
Гіпотэза аб тым, што маральныя каштоўнасці прысутнічаюць ў свядомасці вецеранаў Вялікай Айчыннай вайны, падцвердзілася. Пастаўленая мэта дасягнута.У кожнага воіна закладзены асновы савецкага патрыятызму. Для іх галоўны сэнс жыцця ў час вайны: перамагчы ворага і выжыць.Паняцці савецкага патрыятызма і агульначалавечых каштоўнасцей цесна пераплятаюцца. Негледзячы на жорсткасць вайны, байцы не пазбавіліся чалавечнасці.
Наша праца накіравана ў газету “Слуцкі край”, размешчана на школьным сайце, выкарыстоўваецца педагогамі на ўроках мужнасці, на пазакласных мерапрыемствах.
Заключэнне