Презентация, доклад на тему Беларускае мастацтва 9-13 стст.

Содержание

Сафійскі Сабор у Полацку Пабудаваны ў 1044 – 1066 гг. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе,

Слайд 1Мастацтва Беларусі
ІХ - ХІІІ стагоддзяў

Мастацтва Беларусі ІХ - ХІІІ стагоддзяў

Слайд 2Сафійскі Сабор у Полацку
Пабудаваны ў 1044 – 1066 гг.
У

Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства.
Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у ХVІІІ ст.
Будынак зроблены з плiнфы ў тэхніцы паласатай муроўкі са схаваным радам. Унутраная прастора падзялялася 16 слупамі на 5 падоўжаных нефаў. Пасярэдзіне будынка змяшчаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай.

Сафійскі Сабор у Полацку. Рэканструкцыя

Сафійскі Сабор у Полацку Пабудаваны ў 1044 – 1066 гг. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць

Слайд 3Фрагмент кладкі ХІ ст.
Фрагмент роспісаў Сафійскага Сабора ХІ ст.
Фрагмент

сучаснага інтэр'еру Сафійскага сабора ў Полацку
Фрагмент кладкі ХІ ст. Фрагмент роспісаў Сафійскага Сабора ХІ ст. Фрагмент сучаснага інтэр'еру Сафійскага сабора ў Полацку

Слайд 4Полацкая архітэктурная школа
Спаса-Праабражэнскі Сабор Ефрасінеўскага манастыра
Храм пабудаваны памiж 1128

i 1156 гг. дойлiдам Іаанам. Існуе павер’е, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай царквы.
Храм знаходзiцца на высокiм беразе ракi Палаты.
Полацкая архітэктурная школа Спаса-Праабражэнскі Сабор Ефрасінеўскага манастыра Храм пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам Іаанам. Існуе

Слайд 5Былі выкананы ў ХІІ стагоддзі. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да

нашага часу ў амаль непашкоджаным і першапачатковым варыянце.

Роспісы Спаса-Праабражэнскага сабора Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку

Верагодны партрэт Ефрасінні Полацкай

Былі выкананы ў ХІІ стагоддзі. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага часу ў амаль непашкоджаным і

Слайд 6У купале Спаса-Праабражэнскага сабора размешчана выява Спаса, на ветразях - выявы

евангелістаў, у конусе апсіды - выява Маці Боскай Аранты.
У купале Спаса-Праабражэнскага сабора размешчана выява Спаса, на ветразях - выявы евангелістаў, у конусе апсіды - выява

Слайд 7Роспісы паўднёвай і паўночнай сцен сабора пабудаваны з арыентацыяй на візантыйскую

схему – выцягнутыя твары, плоскаснасць, недасягальнасць, нерухомасць.
Роспісы паўднёвай і паўночнай сцен сабора пабудаваны з арыентацыяй на візантыйскую схему – выцягнутыя твары, плоскаснасць, недасягальнасць,

Слайд 8Дабравешчанская царква ў Віцебску
Пабудавана ў 1120 – 30 гг. Храм

размешчаны на левым беразе Дзвіны, на тэрыторыі былога Ніжняга палацу. Царква прадстаўляла сабой шасціслуповы, аднакупальны, трохапсідны храм. Унутраная прастора дзялілася на тры нефа. Сярэдні неф меў скляпенчатыя перакрыцці, бакавыя нефы – крыжовыя. Для фрэсак гэтага храму ўласціва выкарыстанне цёмна-жоўтай вохры, ружовага і блакітнага колераў, зялёнага і сіняга фона.

Фрагмент інтэр'еру царквы

Выгляд царквы ХІІ ст.

Дабравешчанская царква ў Віцебску Пабудавана ў 1120 – 30 гг. Храм размешчаны на левым беразе Дзвіны, на

Слайд 9Гродзенская архітэктурная школа
Пабудаваў царкву майстар Алекса з мясцовымі жыхарамі ў

ХІІ ст. Размясцiлася яна над Нёманам на высокiм пагорку. З даўнiх часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Будынак адносiцца да шасцiслуповых трохапсідных храмаў крыжова-купальнай сiстэмы. Пры будаўнiцтве храма выкарыстоўвалася цэгла i плiнфа.

Барысаглебская царква ў Гродна (Каложская)

Гродзенская архітэктурная школа Пабудаваў царкву майстар Алекса з мясцовымі жыхарамі ў ХІІ ст. Размясцiлася яна над Нёманам

Слайд 10На фасадзе царквы Барыса і Глеба паверхня сцен выкладзена рознакаляровымi камянёвымi

крыжамi, у ніжніх частках сцен малюнак утвараюць валуны і керамічныя пліткі, у верхніх частках сцен знаходзілася вялікая колькасць галаснікоў.

Фрагменты сцен царквы

На фасадзе царквы Барыса і Глеба паверхня сцен выкладзена рознакаляровымi камянёвымi крыжамi, у ніжніх частках сцен малюнак

Слайд 11Каложская царква. Інтэрьер

Каложская царква. Інтэрьер

Слайд 12Вежа-данжон
- галоўная асобна размешчаная шмат’ярусная вежа чатырохграннай ці круглай

формы, якая служыла ўмацаваннем, назіральным і камандным пунктам пад час ваеннай пагрозы.
Вежа-данжон - галоўная асобна размешчаная шмат’ярусная вежа чатырохграннай ці круглай формы, якая служыла ўмацаваннем, назіральным і камандным

Слайд 13Знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе

ракi Лясной. Складзена вежа з пальчаткі. Вежа мае пяць ярусаў, злучаных лесвіцай, на якіх можна было размясціць значную колькасць воінаў. Такiя вежы ўвайшлi ў абарончую сiстэму беларускiх гарадоў ў ХІІІ ст. Абарончыя вежы былi ўзведзены ў Бярэсце, Гродна, Тураве i iнш. гарадах.

Камянецкая вежа (Белая)

Знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе ракi Лясной. Складзена вежа з пальчаткі.

Слайд 14Скульптура
Уласціва рытмічная ўпарадкаванасць складак аддзення, рытуальнасць рухаў, шматлікія і дакладна

перададзеныя дэталі і разам з тым вызначаная ўмоўнасць твору, масіўнасць форм ў трактоўцы твараў застыласці пастаў іх фігур (уплыў раманскай культуры).

Абразок "Канстанцін і Алена" Полацк, ХІІ ст.

"Хрыстос Эмануіл" Пінск, ХІІ ст.

Скульптура Уласціва рытмічная ўпарадкаванасць складак аддзення, рытуальнасць рухаў, шматлікія і дакладна перададзеныя дэталі і разам з тым

Слайд 15Крыж Ефрасінні Полацкай
Крыж быў зроблены па загаду Ефрасінні

ў 1161 г. лепшым ювелірам Кіеўскай Русі, які быў родам з Беларусі, майстром Лазарам Богшам. Даўжыня Крыжа 51,8 см, верхняга перакрыжавання - 14 см, ніжняга - 21 см. Твор выканы з дрэва. Да кожнай яго грані былі прымацаваны залатыя, сярэбраныя і пазалочаныя пласціны, на якіх змешчаны выявы Хрыста, Марыі, Іаана Прадцечы, Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, апосталаў Пятра і Паўла, Мацфея, святой Ефрасінні, некаторых іншых святых. Асаблівую каштоўнасць надаюць размешчаныя на Крыжы часціцы святых мошчаў, якія былі прывезены ў Полацк спецыяльнай экспедыцыяй, якую накіравала прападобная Ефрасіння ў Візантыю.
Крыж Ефрасінні Полацкай  Крыж быў зроблены па загаду Ефрасінні ў 1161 г. лепшым ювелірам Кіеўскай Русі,

Слайд 16У 1992 годзе было вырашана аднавіць усеправаслаўную святыню, што было даручана

ювеліру-эмаліроўшчыку з Брэста Мікалаю Пятровічу Кузьмічу. У 1997 годзе адноўлены Крыж Ефрасінні Полацкай быў асвечаны ў Свята-Сімеонаўскім саборы Брэста, і зараз ён знаходзіцца ў храме Праабражэння Гасподня ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.

Лёс гэтага выдатнага помніка трагічны. Пакінуты сярод “некаштоўных” рэчаў у Магілёўскім абкоме і гаркоме партыі, ён быў згублены ў час Вялікай Айчыннай вайны. Зараз яго месцазнаходжанне невядома.

У 1992 годзе было вырашана аднавіць усеправаслаўную святыню, што было даручана ювеліру-эмаліроўшчыку з Брэста Мікалаю Пятровічу Кузьмічу.

Слайд 17ПРАЕКТ ЗРОБЛЕНЫ ЯК ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ПА ПРАДМЕТУ
МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

ПРАЕКТ ЗРОБЛЕНЫ ЯК ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ПА ПРАДМЕТУ МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть