Презентация, доклад по географии на тему Китай (9класс)

Содержание

КітайЯкія асаблівасці рэльефу цэнтральных частак Азіі? Якія прычыны тэрытарыяльнай нераўнамернасці развіцця краіны?

Слайд 1ДУА “Танежыцкая СШ”
Настаўніца геаграфіі Мажэйка Валянціна Рыгораўна

ДУА “Танежыцкая СШ”Настаўніца геаграфіі Мажэйка Валянціна Рыгораўна

Слайд 2Кітай
Якія асаблівасці рэльефу цэнтральных частак Азіі?
Якія прычыны тэрытарыяльнай нераўнамернасці развіцця

краіны?
КітайЯкія асаблівасці рэльефу цэнтральных частак Азіі? Якія прычыны тэрытарыяльнай нераўнамернасці развіцця краіны?

Слайд 3Як унутрыкантынентальнае становішча тэрыторыі праяўляецца ў клімаце?

Як унутрыкантынентальнае становішча тэрыторыі праяўляецца ў клімаце?

Слайд 4 У чым адрозненне дэмаграфічнай палітыкі, якая праводзіцца рознымі тыпамі краін?

У чым адрозненне дэмаграфічнай палітыкі, якая праводзіцца рознымі тыпамі краін?

Слайд 5Якія прычыны тэрытарыяльнай нераўнамернасці развіцця краіны?

Якія прычыны тэрытарыяльнай нераўнамернасці развіцця краіны?

Слайд 6Плошча: 9,6 млн км2
Насельніцтва: 1,3 млрд чалавек
Сталіца: Пекін

Плошча: 9,6 млн км2Насельніцтва: 1,3 млрд чалавекСталіца: Пекін

Слайд 7Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Кітай — адна з буйнейшых у свеце

па плошчы тэрыторыі і першая па колькасці насельніцтва краіна — займае вялікія прасторы Цэнтральнай і Усходняй Азіі і выходзіць да ўзбярэжжа Ціхага акіяна.
Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Кітай — адна з буйнейшых у свеце па плошчы тэрыторыі і першая па

Слайд 8Пакажыце на карце тэрыторыю краіны. Якія моры абмываюць яе ўзбярэжжа?

Пакажыце на карце тэрыторыю краіны. Якія моры абмываюць яе ўзбярэжжа?

Слайд 9Рэльеф Кітая — гэта камбінацыя высокіх горных сістэм, глыбокіх міжгорных упадзін

і вялікіх раўнін.
Самае вялікае нагор’е свету (2 млн км2) — Тыбет — знаходзіцца на ўзроўні больш за 4,5 тыс. м, а вяршыні яго хрыбтоў дасягаюць 6 тыс. м (мал. 115).

Мал. 115. Тыбецкае нагор’е

Мал. 116. Турфанская ўпадзіна

Рэльеф Кітая — гэта камбінацыя высокіх горных сістэм, глыбокіх міжгорных упадзін і вялікіх раўнін.Самае вялікае нагор’е свету

Слайд 11У Каракаруме, які апаясвае нагор’е з поўначы, знаходзіцца другая вяршыня планеты

— г. Чагоры (8611 м). Вышыні Куньлуня — самага доўгага (2700 км)
горнага ланцуга Азіі — дасягаюць 6,3—8,6 тыс. м. У перадгор’ях Цянь-Шаня знаходзіцца самая глыбокая ўпадзіна Цэнтральнай Азіі — Турфанская (–154 м) (мал. 116).

Мал. 116. Турфанская ўпадзіна

У Каракаруме, які апаясвае нагор’е з поўначы, знаходзіцца другая вяршыня планеты — г. Чагоры (8611 м). Вышыні

Слайд 12Ад высокай і расчлянёнай Цэнтральнай Азіі шырокімі ступенямі спускаюцца да Ціхага

акіяна раўніны. Раўніны верхніх ступеняў — Чырвоны Басейн, Лёсавае плато — складзены лёсам, ніж-
ніх — Сунляа і Вялікая Кітайская — магутнай тоўшчай урадлівага алювію рэк Янцзы і Хуанхэ.
Ад высокай і расчлянёнай Цэнтральнай Азіі шырокімі ступенямі спускаюцца да Ціхага акіяна раўніны. Раўніны верхніх ступеняў —

Слайд 14А вы ведаеце, што…
У Кітаі лёс пакрывае вялікія тэрыторыі, а яго

магутнасць дасягае 2 км. Пры па-
рушэнні складзенай лёсам паверхні стромкія сценкі не асыпаюцца, што дазваляе
будаваць у яго тоўшчы пячорападобнае жыллё, размяшчаючы яго прыступкамі
адно над адным (мал. 117). Ва ўмовах спрыяльнага клімату на лёсе дзякуючы
яго ўласцівасцям фарміруюцца найбольш урадлівыя глебы.

Мал. 117. Лёсавыя пячоры (1) і жыллё ў лесе

А вы ведаеце, што…У Кітаі лёс пакрывае вялікія тэрыторыі, а яго магутнасць дасягае 2 км. Пры па-рушэнні

Слайд 15Пакажыце на карце буйнейшыя горныя сістэмы і раўніны краіны.
Якія тэктанічныя структуры

складаюць яе тэрыторыю? Чым абумоўлена высокая расчлянёнасць яе рэльефу?
Пакажыце на карце буйнейшыя горныя сістэмы і раўніны краіны.Якія тэктанічныя структуры складаюць яе тэрыторыю? Чым абумоўлена высокая

Слайд 16Разнастайныя і кантрасныя клімат і ландшафты Кітая. На поў-
начы і захадзе

— у Цэнтральнай Азіі — клімат умераны рэзка кантынентальны.

У замкнутых «ячэйках» катлавін вельмі халодная зіма (да –35 °С) і вельмі гарачае лета (вышэй за +24 °С); ападкаў выпадае мала (150—300 мм).

Пануюць пустыні, паўпустыні і стэпы.
Рэкі рэдкія і кароткія, але шмат буйных азёр-рэліктаў — бяссцёкавых і салёных.

На засушлівым Тыбецкім нагор’і бяруць пачатак найвялікшыя
рэкі Азіі — Янцзы і Хуанхэ — з вельмі няўстойлівым рэжымам і рэзкім летнім максімумам.
Разнастайныя і кантрасныя клімат і ландшафты Кітая. На поў-начы і захадзе — у Цэнтральнай Азіі — клімат

Слайд 17А вы ведаеце, што…Хуанхэ — Жоўтая рака — для кітайскага народа

— хутчэй злая мачаха, чым родная маці. Нездарма яе прозвішчы — «Рака, якая прычыняе тысячы непрыемнасцей», «Бедства Кітая». Рака перасякае Лёсавае плато, блукае па Вялікай Кітайскай нізіне, якую з лёсу яна сама і стварыла (мал. 118).

Велізарная колькасць глею засмечвае рэчышча. Запаўняючы ім рэчышча, рака пачынае «перавальвацца» праз яго край.

Перашкаджаючы разлівам, людзі падсыпаюць дамбы
ўсё вышэй і вышэй, і паступова рэчышча аказваецца ўзнятым над навакольнай мясцовасцю. У рэшце рэшт рака рэзка прарывае дамбы, пракладвае новае рэчышча і знаходзіць новае вусце.
За апошнія 100 гадоў Хуанхэ мяняла сваё рэчышча сем разоў.

Адкладванне глею ў ніжнім цячэнні Жоўтай ракі ідзе з такой
хуткасцю, што за гэты час яе дэльта высунулася ў мора на 20 км.
А вы ведаеце, што…Хуанхэ — Жоўтая рака — для кітайскага народа — хутчэй злая мачаха, чым родная

Слайд 18Пры руху на ўсход летнія тэмпературы амаль не змяняюцца, а зімовыя

— растуць, але дадатнымі становяцца толькі на поўдзень ад вусця Янцзы.

Расце і колькасць
ападкаў: наветраныя ўсходнія
схілы «ступеняў» атрымліваюць
500—800 мм, а паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа дзякуючы трапічным ліўням і тайфунам — да 2000 мм.

Мал. 118. Хуанхэ

Пры руху на ўсход летнія тэмпературы амаль не змяняюцца, а зімовыя — растуць, але дадатнымі становяцца толькі

Слайд 19Тут, у субтрапічным мусонным клімаце, пануюць лясы; на поўначы — змешаныя

хвойна-шыракалістыя з карэйскага кедру, піхты,
дубу, ясеню, ліпы, коркавага дрэва.

Далей на поўдзень з’яўляюцца
лаўр, магнолія, гінкга, смакоўніца, і лясы становяцца вечназялёнымі.

Па разнастайнасці лясных парод Кітай займае 1-е месца ў свеце.
Тут, у субтрапічным мусонным клімаце, пануюць лясы; на поўначы — змешаныя хвойна-шыракалістыя з карэйскага кедру, піхты,дубу, ясеню,

Слайд 20кедр карэйскі

кедр карэйскі

Слайд 21Піхта

Піхта

Слайд 22коркавае дрэва

коркавае дрэва

Слайд 23лаўр

лаўр

Слайд 24Магнолія

Магнолія

Слайд 25гінкга

гінкга

Слайд 26Инжир
(Смоковница обыкновенная)

Инжир (Смоковница обыкновенная)

Слайд 27Кітай — адна з найбольш багатых карыснымі выкапнямі краіна. Тут здабываюць

каменны вугаль, нафту, магніевыя і жалезныя руды, медзь, графіт, волава, сурму, ртуць, малібдэн, марганец, свінец, цынк, золата і інш.

А вы ведаеце, што…На асаблівасці фарміравання глебавых рэсурсаў Кітая аказала ўплыў шматвя-
ковае вырошчванне найстаражытнейшай земляробчай культуры краіны — рысу.

Яно прывяло да змянення глеб — фарміравання асобных разнавіднасцей, такіх, як «рысавыя балоцістыя» — на поўдні і ўсходне-карбанатныя — на Лёсавым плато.
Кітай — адна з найбольш багатых карыснымі выкапнямі краіна. Тут здабываюць каменны вугаль, нафту, магніевыя і жалезныя

Слайд 28Насельніцтва. Кітай — самая населеная краіна ў свеце: тут
жыве 1,3 млрд

чалавек, ці 20 % насельніцтва Зямлі.
Насельніцтва. Кітай — самая населеная краіна ў свеце: тутжыве 1,3 млрд чалавек, ці 20 % насельніцтва Зямлі.

Слайд 29Да апошняй чвэрці ХХ ст. аграрны характар эканомікі, тра-
дыцыйная шматдзетнасць сем’яў

садзейнічалі вельмі высокай
нараджальнасці (35—40 ‰).

Але была высокая смяротнасць (25—30 ‰) і нізкая працягласць жыцця, таму хуткага росту насельніцтва не адбывалася.

Пасля Другой сусветнай вайны смяротнасць скарацілася, і тэмпы росту насельніцтва рэзка ўзраслі.
Колькасць насельніцтва ў краіне стала хутка павялічвацца.
З 70-х гг. ХХ ст. дзяржава праводзіць дэмаграфічную
палітыку, накіраваную на зніжэнне нараджальнасці.
Галоўным чынам, гэта эканамічнае стымуляванне планавання сям’і (ільготы для сем’яў з адным дзіцём).
Да апошняй чвэрці ХХ ст. аграрны характар эканомікі, тра-дыцыйная шматдзетнасць сем’яў садзейнічалі вельмі высокайнараджальнасці (35—40 ‰). Але

Слайд 30У выніку дэмаграфічнай палітыкі к канцу ХХ ст. нараджальнасцьзнізілася да 13

‰.

Пры смяротнасці ў 6—7 ‰ гэта забяспечыла натуральны прырост насельніцтва ў 6 ‰.
У выніку дэмаграфічнай палітыкі к канцу ХХ ст. нараджальнасцьзнізілася да 13 ‰. Пры смяротнасці ў 6—7 ‰

Слайд 31У Кітаі пераважаюць мужчыны (51 %), што характэрна для краін з

высокай удзельнай вагой моладзі.

Каля паловы насельніцтва знаходзіцца ў працаздольным уз-
росце.

Кітай валодае самай вялікай у свеце колькасцю працоў-
ных рэсурсаў. Пераважная іх большасць занята ў сельскай гаспадарцы.
У Кітаі пераважаюць мужчыны (51 %), што характэрна для краін з высокай удзельнай вагой моладзі. Каля паловы

Слайд 32Лішак рабочай сілы ў краіне садзейнічае шматлікім унутраным і знешнім міграцыям.

Агульная колькасць эмігрантаў з Кітая ў розных краінах і рэгіёнах свету — 50 млн чалавек. Сярод іх пераважае танная працоўная сіла, але ёсць і высокакваліфікаваныя спецыялісты і вучоныя.
Асноўная частка мігрантаў сканцэнтравана ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі; шмат кітайцаў у ЗША і Расіі.
Лішак рабочай сілы ў краіне садзейнічае шматлікім унутраным і знешнім міграцыям. Агульная колькасць эмігрантаў з Кітая ў

Слайд 33У этнічнай структуры пераважаюць кітайцы (91 %). Яны скан-
цэнтраваны ва ўсходняй

частцы краіны. На астатняй частцы краіны шматлікія некітайскія этнасы.
Паскоранае эканамічнае развіццё прадвызначыла хуткую ўрбанізацыю Кітая — доля гарадскога насельніцтва
набліжаецца да 50 %.
Найбольш урбанізаванымі з’яўляюцца прамыслова-развітыя правінцыі Паўночна-Усходняга Кітая.
У этнічнай структуры пераважаюць кітайцы (91 %). Яны скан-цэнтраваны ва ўсходняй частцы краіны. На астатняй частцы краіны

Слайд 34Размяшчэнне насельніцтва надзвычай нераўнамернае. Сярэдняя яго шчыльнасць
складае каля 140 чал./км2, але

на поўдні Вялікай Кітайскай раўніны
ўзрастае да 400—650, а ў Тыбеце — зніжаецца да 1,5 чал./км2.
Больш за 90 % гарадоў сканцэнтравана на ўсходзе краіны. Каля
50 % гараджан жыве ў гарадах-мільянерах, якіх у краіне каля
пяцідзесяці.
Размяшчэнне насельніцтва надзвычай нераўнамернае. Сярэдняя яго шчыльнасцьскладае каля 140 чал./км2, але на поўдні Вялікай Кітайскай раўніныўзрастае да

Слайд 35Гаспадарка. У гаспадарцы Кітая цесна пераплятаюцца рысы
сучаснай індустрыяльнай гаспадаркі і традыцыйнай,

часта пры-
мітыўнай, аграрнай эканомікі.
Развіваюцца касмічная і атамная прамысловасць, электроні-
ка і нафтахімія, будуюцца сучасныя дарогі і парты, расце тэ-
лефанізацыя і камп’ютарызацыя. Але пры гэтым шырока вы-
карыстоўваюцца ручная праца і састарэлае абсталяванне, мно-
гія населеныя пункты пазбаўлены элементарных сродкаў сувязі
і сацыяльных выгод.
Гаспадарка. У гаспадарцы Кітая цесна пераплятаюцца рысысучаснай індустрыяльнай гаспадаркі і традыцыйнай, часта пры-мітыўнай, аграрнай эканомікі.Развіваюцца касмічная і

Слайд 36Адна з галоўных асаблівасцей эканомікі Кітая — тэрытары-
яльная нераўнамернасць развіцця. Буйнейшыя

прамысловыя цэнт-
ры, у якіх засяроджана асноўная частка насельніцтва і вырабляецца большая частка прадукцыі апрацоўчых галін, сканцэнтраваны на
ўсходзе — уздоўж марскіх узбярэжжаў. Тут жа размяшчаюцца галоўныя марскія парты, праз якія ажыццяўляецца практычна ўвесь знешні гандаль.
Адна з галоўных асаблівасцей эканомікі Кітая — тэрытары-яльная нераўнамернасць развіцця. Буйнейшыя прамысловыя цэнт-ры, у якіх засяроджана асноўная

Слайд 37Для прыцягнення замежнага капіталу тут былі створаны
свабодныя эканамічныя зоны, якія характарызуюцца

асобнымі, адрознымі ад астатняй часткі краіны ўмовамі вядзення гаспадарчай дзейнасці.

Вялікія ўнутраныя раёны застаюцца пераважна аграрнымі і моцна адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.


Прамысловая вытворчасць тут прадстаўлена пераважна здабыўнымігалінамі.
Для прыцягнення замежнага капіталу тут былі створанысвабодныя эканамічныя зоны, якія характарызуюцца асобнымі, адрознымі ад астатняй часткі краіны

Слайд 38Аснову п р а м ы с л о в а

с ц і складае цяжкая індустрыя. Энергетыка грунтуецца на ўласных, пераважна вугальных рэсурсах.

Па здабычы вугалю краіна займае 1-е месца ў свеце. Хутка растуць аб’ёмы здабычы нафты. Электраэнергетыка Кітая — другая ў свеце па выпрацоўцы электраэнергіі.

Больш за 80 % яе вырабляецца на ЦЭС, самыя буйныя з якіх працуюць у прамысловых паўночна-
ўсходніх раёнах.

На ГЭС вырабляецца каля 20 % электраэнергіі
(мал. 119).
Аснову п р а м ы с л о в а с ц і складае цяжкая індустрыя.

Слайд 39Мал. 119. ГЭС «Тры цясніны»

Мал. 119. ГЭС «Тры цясніны»

Слайд 40А вы ведаеце, што…
Большасць ГЭС пабудавана на р. Янцзы. Буйнейшым у

свеце павінен стаць гід-
равузел «Санся» магутнасцю 17,7 млн кВт. Узвядзенне ГЭС на раўнінных рэ-
ках суправаджаецца масавым перасяленнем жыхароў і пераносам цэлых гарадоў.
Эксплуатуюцца электрастанцыі комплексна — для вытворчасці электраэнергіі,
водазабеспячэння, арашэння, абароны ад навадненняў.
А вы ведаеце, што…Большасць ГЭС пабудавана на р. Янцзы. Буйнейшым у свеце павінен стаць гід-равузел «Санся» магутнасцю

Слайд 41Металургія прадстаўлена магутнай вытворчасцю чорных і ка-
ляровых металаў. Значныя запасы каксавальнага

вугалю, жалезных,марганцавых, вальфрамавых і малібдэнавых руд прадвызначылі раз- віццё чорнай металургіі пераважна на ўласнай сыравіне.
Кітай займае 1-е месца ў свеце па здабычы жалезных руд, выплаўцы сталі і вытворчасці стальных труб.
Аднак гэтага недастаткова для эканомікі, якая дынамічна развіваецца.
Таму краіна імпартуе значную частку жалезнай руды, высакаякаснай сталі, пракату чорных металаў.

На базе здабычы алюмініевай сыравіны, медных, алавяных руд, ртуці, сурмы, рэдказямельных элементаў, золата і серабра наладжаны вытворчасці каляровых металаў.
Кітай займае 1-е месца ў свеце па вытворчасці алюмінію.

Металургія прадстаўлена магутнай вытворчасцю чорных і ка-ляровых металаў. Значныя запасы каксавальнага вугалю, жалезных,марганцавых, вальфрамавых і малібдэнавых руд

Слайд 42Вялікая разнастайнасць прадукцыі і памеры вытворчасці характэрны для машынабудавання. Адна з

галоўных яго галін — станкабудаванне. Па вытворчасці станкоў, разнастайнасці іх тыпаў і відаў, узроўню самазабяспечанасці прадукцыяй Кітай уваходзіць у лік
сусветных лідараў.

Чыгуначнае машынабудаванне прымеркавана да
буйнейшых металургічных і чыгуначных вузлоў.

У партах у вусцях буйнейшых рэк знаходзяцца цэнтры марскога суднабудавання, якія вырабляюць сухагрузы, танкеры, кантэйнеравозы, рэфрыжэратары
і г. д.
Вялікая разнастайнасць прадукцыі і памеры вытворчасці характэрны для машынабудавання. Адна з галоўных яго галін — станкабудаванне. Па

Слайд 43Аўтамабілебудаванне спецыялізуецца на вытворчасці грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў
(мал. 120).
Мал. 120. Аўтазборачнае
прадпрыемства

Аўтамабілебудаванне спецыялізуецца на вытворчасці грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў(мал. 120).Мал. 120. Аўтазборачнаепрадпрыемства

Слайд 44Электратэхнічная
прамысловасць вырабляе элек-
траабсталяванне для ўсіх галін
прамысловасці, сельскай гас-
падаркі і бытавога прызначэння.
Асноўныя

цэнтры размешчаны на
ўзбярэжжы.
Электратэхнічнаяпрамысловасць вырабляе элек-траабсталяванне для ўсіх галінпрамысловасці, сельскай гас-падаркі і бытавога прызначэння.Асноўныя цэнтры размешчаны наўзбярэжжы.

Слайд 45Кітай уваходзіць у лік буйнейшых сусветных вытворцаў бытавой
тэхнікі — халадзільнікаў, пральных

машын, радыёпрыёмнікаў
і тэлевізараў (1-е месца ў свеце), магнітафонаў, гадзіннікаў,
электронна-вылічальных машын, сродкаў сувязі, прыбораў і
вымяральнай апаратуры і інш.
Кітай уваходзіць у лік буйнейшых сусветных вытворцаў бытавойтэхнікі — халадзільнікаў, пральных машын, радыёпрыёмнікаўі тэлевізараў (1-е месца ў

Слайд 46На кухоннай солі, фасфарытах, якія пастаўляюцца горнай хіміяй, грунтуецца вытворчасць мінеральных

угнаенняў, сернай кіслаты, карбіду кальцыю і інш. Паскорана развіваецца нафтахімія. Кітай займае 1-е месца ў свеце па вытворчасці хімічных валокнаў.
Асноўная частка іх выкарыстоўваецца ў найбуйнейшай у свеце кітайскай тэкстыльнай прамысловасці. Большасць прадпрыемстваў
прымеркавана да цэнтраў нафтахіміі (Шанхай, Пекін, Нанкін і інш.).
На кухоннай солі, фасфарытах, якія пастаўляюцца горнай хіміяй, грунтуецца вытворчасць мінеральных угнаенняў, сернай кіслаты, карбіду кальцыю і

Слайд 47Самы ёмісты ў свеце ўнутраны
рынак, велізарныя танныя працоўныя рэсурсы і багатая

сыравінная
база абумовілі развіццё магутнай лёгкай прамысловасці. У тэк-
стыльнай, швейнай, трыкатажнай
вытворчасцях выкарыстоўваюць
пераважна натуральную сыравіну (бавоўну) (мал. 121). Развіты скурана-абутковая, фарфора-фаянсавая галіны, вытворчасць дываноў, на-
родныя промыслы.

Мал. 121. Перапрацоўка бавоўны

Самы ёмісты ў свеце ўнутранырынак, велізарныя танныя працоўныя рэсурсы і багатая сыравіннаябаза абумовілі развіццё магутнай лёгкай прамысловасці.

Слайд 48Кітай — сусветны лідар у вытворчасці прадуктаў
харчавання: тытунёвых вырабаў, чаю, расліннага

(арахісавага, сое-
вага, рапсавага, баваўнянага) алею, піва. Галоўныя вытворчасці ў хар-
човай прамысловасці — рысаачышчальная і мукамольная.
Кітай — сусветны лідар у вытворчасці прадуктаўхарчавання: тытунёвых вырабаў, чаю, расліннага (арахісавага, сое-вага, рапсавага, баваўнянага) алею, піва.

Слайд 49У сельскай гаспадарцы вядучую ролю адыгрывае расліна-
водства. Гэта абумоўлена знаходжаннем краіны

ў трох кліматычных
паясах, што дазваляе вырошчваць шырокі набор культур. Аснову яго
складае збожжавая гаспадарка.
У сельскай гаспадарцы вядучую ролю адыгрывае расліна-водства. Гэта абумоўлена знаходжаннем краіны ў трох кліматычныхпаясах, што дазваляе вырошчваць

Слайд 50Кітай — сусветны лідар па плошчы арашальных зямель (каля
50 % ад

усёй раллі). Пры гэтым на кожнага чалавека прыпадае
ўсяго толькі 0,1 га раллі. Дэфіцыт зямельных рэсурсаў змяк-
чаецца тым, што на адных і тых жа плошчах атрымліваюць не-
калькі ўраджаяў за год.
Кітай — сусветны лідар па плошчы арашальных зямель (каля50 % ад усёй раллі). Пры гэтым на кожнага

Слайд 51Па валавым зборы зерня Кітай лідзіруе ў свеце. Галоўная збож-
жавая і

харчовая культура — рыс.
Рысаводства працаёмкае, але забяспечвае высокія ўраджаі. Таму
яно найбольш эфектыўна ва ўмовах дэфіцыту зямель. Рыс се-
юць усюды, дзе магчыма арашэнне. Асноўныя раёны — даліны
Янцзы, Хуанхэ і Сычуаньская катлавіна. Збіраюць два, а дзе-ні-
дзе — і тры ўраджаі за год.
Па валавым зборы зерня Кітай лідзіруе ў свеце. Галоўная збож-жавая і харчовая культура — рыс.Рысаводства працаёмкае, але

Слайд 52Кітай — сусветны лідар па
зборы пшаніцы, яравой (на поў-
начы) і азімай.

Асноўныя яе пасе-
вы знаходзяцца ў даліне Хуанхэ, а
ў Тыбеце паднімаюцца да вышыні
4000 м
Кітай — сусветны лідар пазборы пшаніцы, яравой (на поў-начы) і азімай. Асноўныя яе пасе-вы знаходзяцца ў даліне

Слайд 53Кітай займае 1-е месца ў свеце па зборам бавоўны: на бавоўнік

прыпадае 2/3 пасеваў тэхнічных культур — на Вялікай Кітайскай раўніне, Лёсавым плато.
Кітай займае 1-е месца ў свеце па зборам бавоўны: на бавоўнік прыпадае 2/3 пасеваў тэхнічных культур —

Слайд 54Галоўная алейная культура — арахіс. На поўдні размяшчаюцца плантацыі цукровага трыснягу

і тытуню, на паўночным усходзе — цукровых буракоў. На поўдзень ад Янцзы і на в. Хайнань — чайныя планта-
цыі

Мал. 122. Збор чайнага лісту

Галоўная алейная культура — арахіс. На поўдні размяшчаюцца плантацыі цукровага трыснягу і тытуню, на паўночным усходзе —

Слайд 55Асноўная галіна жывёлагадоўлі — свінагадоўля.
Пагалоўе свіней, па якім Кітай лідзіруе ў

свеце, засяроджана ў аса-
бістых гаспадарках. Кітай — сусветны лідар па пагалоўі авечак.
Разводзяць буйную рагатую жывёлу, коз, развіта птушкагадоўля, шаў-
каводства. Значным з’яўляецца рыбны промысел; для рыбаводства
выкарыстоўваюцца рысавыя палеткі.
Асноўная галіна жывёлагадоўлі — свінагадоўля.Пагалоўе свіней, па якім Кітай лідзіруе ў свеце, засяроджана ў аса-бістых гаспадарках. Кітай

Слайд 56Транспарт і знешнеэканамічныя сувязі. У грузаабароце лідзіру-
юць водны і чыгуначны транспарт.

Водны прадстаўлены марскімі
міжнароднымі і кабатажнымі перавозкамі і ўнутраным рачным транс-
партам. У далёкіх грузаперавозках вялікая роля належыць чыгуначнаму, у раёнах аддаленых і цяжкадаступных — аўтамабільнаму
транспарту. Рост аўтамабільнага парка абвастрае праблему якасці да-
рог, асабліва ў буйных гарадах.
Транспарт і знешнеэканамічныя сувязі. У грузаабароце лідзіру-юць водны і чыгуначны транспарт. Водны прадстаўлены марскіміміжнароднымі і кабатажнымі перавозкамі

Слайд 57Асноўная частка тавараабароту (2/3) прыпадае на Азіяцка-Ціха-
акіянскі рэгіён (Японія, Тайвань, Рэспубліка

Карэя, Сінгапур), ЗША,
ЕС і Расію. Сярод краін галоўныя партнёры — ЗША і Японія. Экс-
парт значна перавышае імпарт. Сярод краін, якія развіваюцца,
Кітай лідзіруе па аб’ёме замежных інвестыцый.
Асноўная частка тавараабароту (2/3) прыпадае на Азіяцка-Ціха-акіянскі рэгіён (Японія, Тайвань, Рэспубліка Карэя, Сінгапур), ЗША,ЕС і Расію. Сярод

Слайд 58У экспарце расце доля гатовай прадукцыі. Кітай — галоўны па-
стаўшчык на

сусветны рынак працаёмкіх тавараў шырокага спа-
жывання, электронікі і электратэхнікі бытавога прызначэння.
Традыцыйна прадстаўлены прадукцыя чорнай і каляровай ме-
талургіі, вугаль, нафта, але з прычыны павелічэння попыту на
ўнутраным рынку іх удзельная вага ў экспарце скарачаецца.
Шматлікія экзатычныя выдатныя мясціны краіны забяспечваюць
развіццё замежнага турызму.
У экспарце расце доля гатовай прадукцыі. Кітай — галоўны па-стаўшчык на сусветны рынак працаёмкіх тавараў шырокага спа-жывання,

Слайд 59Дамашняе заданне

§ 18. Кітай

Дамашняе заданне§ 18. Кітай

Что такое shareslide.ru?

Это сайт презентаций, где можно хранить и обмениваться своими презентациями, докладами, проектами, шаблонами в формате PowerPoint с другими пользователями. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть