Слайд 1Творачасць Апалінарыя Гараўскага, Юдаля Пэна і Вітальда Бялыніцкага-Бірулі
Слайд 2Апалінарый Гараўскі
(1833-1900)
І.М. Крамской «Партрэт А. Гараўскага», 1867
А. Гараўскі нарадзіўся ў
маёнтку Уборкі былога Ігуменскага павета Мінскай губерні ў збяднелай дваранскай сям’і. Дзесяцігадовым хлапчуком ён быў уладкаваны ў Брэст-Літоўскі кадэцкі корпус. Тут мастацкі талент будучага жывапісца заўважыў вядомы архітэктар М. Л. Бенуа, які часта наведваў свайго брата палкоўніка Бенуа.
Апалінарый Гараўскі быў тыповым прадстаўніком пейзажыстаў 19-га стагоддзя, у творчасці якога знайшлі адлюстраванне дэмакратычныя настроі перадавой беларускай інтэлігенцыі. У Беларусі Гараўскі напісаў свае лепшыя палотны, якім часам даваў даволі доўгія назвы, што, мабыць, не толькі падкрэслівала дакументальнае значэнне малюнкаў той ці іншай мясцовасці, а выступала і своеасаблівым сведчаннем настальгіі па канкрэтных геаграфічных пунктах.
Слайд 3«Вячэрні пейзаж», 1855
Творчасць А. Гараўскага разнастайная. Асноўную яе частку складаюць пейзажы,
над якімі мастак працаваў практычна ўсё жыццё. Жывапісная манера майстра была заснавана на акадэмічных прынцыпах, рэалістычнасці паказу матываў прыроды. Важным для яго з'яўлялася разлічанае, шмат у чым відавое прадстаўленне пейзажнай тэмы. Таму асаблівую ўвагу мастак надаваў кампазіцыйнай пабудове выяў, імкнучыся да ўраўнаважанасці, падзелу паказваемай прасторы на планы.
Слайд 4«Замак», 1869
Адной з найбольш вядомых работ Гараўскага з’яўляецца карціна «Замак». Лічыцца,
што «Замак» здольны паказаць аўтара з іншага, невядомага да гэтых часоў, рамантычнага боку. Магічны, атмасферны будынак паўстае як цэнтр міфічнага свету, у які хочацца трапіць і падыхаць яго паветрам.
Слайд 5«Вечар у Мінскай губерні», 1870-я.
Найбольш цікавы з пейзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў.
У ім яшчэ адчуваецца залежнаснь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае планы, імкнецца ўраўнаважыць кампазіцыю, у каларыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але і тут прыхільнасць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаннем, прыгажосцю жыцця, якое замірае на ноч.
Слайд 6Іегуда Моўшавіч (Юдаль Майсеевіч) Пэн[
(1854-1937)
Партрэт Ю. М. Пэна, Абрам М. Бразер (1921)
Іегуда Пэн нарадзіўся 24
мая (5 чэрвеня) 1854 года ў горадзе Новааляксандраўск (цяпер Зарасай, Літва) у беднай шматдзетнай сям'і. Артадаксальная сям'я лічыла грахоўнай цягу да малявання, але хлопчык працягваў свае спробы. Згодна рэлігійнай традыцыі, ён не маляваў па суботах, гэта ж замінала яму вырашыцца на атрыманне прафесійнай адукацыі. Творчасць Пэна дастаткова слаба вывучана, вядома крыху больш за 200 яго карцін, якія складаюць толькі малую частку з усяго таго, што было створана мастаком. Тэмы палотнаў мастака з'яўляецца максімальна рэалістычнымі і па-жыццёва прыземленымі. Самыя любімыя сюжэты карцін Пэна — партрэты ў інтэр'еры (пераважна з жыцця местачковых яўрэяў). Любоўна выпісваючы дэталі, ён часта стылізаваў свае рэчы пад класіку «рэмбрандтаўскага» 17 стагоддзя.
Слайд 7Шавец-камсамолец. 1925.
Мастак паказаў маладога шаўца ў невялічкай кустарнай майстэрні, сярод прадметаў яго рамяства. Юнак трымае віцебскую
газету «Заря Запада», і гэтым мастак дэманструе цікавасць свайго героя да сацыяльна-палітычных праблем таго часу. Увядзенне тлумачальнага тэксту ў жывапісную кампазіцыю твора па сваёй сутнасці набліжае яго да народнай мастацкай культуры (накшталт лубачных карцінак, шыльдыў і інш.). Гэта дэталь, некалькі прамалінейная і наіўная, падрыхтоўвала гледача да ўспрыняцця новага ў вобразе маладога чалавека. Аднак мастаку не ўдалося знайсці шлях да перадачы ўнутранага свету свайго героя. Змены ў характары людзей з прыходам новага жыцця ў гэтым партрэце толькі прадэкларыраваны.
Слайд 8Партрэт М.Шагала, 1914
Цэнтральнае месца ў спадчыне мастака займае партрэтны жывапіс. У розныя
перыяды жыцця мастак стварыў некалькі аўтапартрэтаў. Майстар часта маляваў партрэты сваіх вучняў, самым вядомым з якіх стаў партрэт Марка Шагала
Слайд 9Хатка з козачкай, 1920-я.
Многія работы Пэна напоўнены вялікай колькасцю канкрэтных бытавых
прыкмет. Так, нягледзячы на нейкі фантасмагарычный характар «Хаткі з козачкай», цалкам вядомы рэальны матыў кутка ўскраіны Віцебска з яго закінутымі драўлянымі хаткамі, якія былі перададзены на кардоне пры дапамозе прыёмаў дэфармацыі і утрыраванасць, дапоўнены вобразамі жывёл-атрыбутаў беларускага мястэчка. Лічыцца, што гэты твор створаны не без уздзеяння эстэтыкі і паэтыкі Марка Шагала, аднаго з самых яркіх вучняў майстра. Гэта як бы «варыяцыя на тэму Шагала», але з вялікай колькасцю канкрэтных бытавых прыкмет.
Слайд 10Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля
(1872-1957)
М. Зайцаў. «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі», 1922.
Нарадзіўся 29 лютага 1872
году ў вёсцы Крынкі пад Бялынычамі. Па паходжанні — беларус. Бацька быў арандатарам, служыў у Дняпроўскім параходстве. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў Кіеве ў малявальнай школе Мікалая Мурашкі (1885—1889), пасля ў Маскоўскай вучэльні жывапісу. Палотны Бялыніцкага-Бірулі ўражваюць гледача эмацыйнасцю, неабходнай мерай абагульнення, якая не губляе пры гэтым канкрэтыку месца. Пэйзажыст па-майстэрску распрацоўваў ледзь прыкметныя нюансы, характэрныя для таго ці іншага часу дня, пэўнай пары году. Карціны і шматлікія эцюды вылучаюцца асаблівай тонкасцю, мяккасцю і непаўторным лірызмам, глыбінёй успрымання і перадачы жывой прыроды. Найбуйнейшая калекцыя работ Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (444 палотны) знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Таксама некаторыя з яго твораў захоўваюцца ў Маскве (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, прыватныя зборы), іншых гарадах Расіі, ва Ўкраіне і нават Кыргыстане.
Слайд 11«Час цішыні», 1911 год
Карціна “У час цішыні” (1909) адзначана залатым медалём
выставы ў Мюнхене.
Творчасьць В. Бялыніцкага-Бірулі шчыльна злучана з асобай слыннага мастака Ісака Левітана, які паспрыяў Вітольду Бірулі ў выставачнай справе. З 1897 году мастак удзельнічае ў выставах Маскоўскага аб’яднаньня аматараў мастацтваў і Маскоўскага таварыства мастакоў. З 1899 году прадстаўляў працы разам з Таварыствам перасоўных мастацкіх выставаў, а ў 1904 стаў яго ўдзельнікам.
Слайд 12Сакавіцкае змярканне. 1903
У гэтай карціне з вялікім майстэрствам перададзены ледзь улоўны
момант пераходу ад святла да цемры: апошнія пошугі заходзячага сонца над верхавінамі елак надаюць навакольнай прыродзе прыглушаную, драматычную танальнасць. Цёмная і халодная вада ракі, здаецца, застыла сярод заснежаных берагоў.
Слайд 13Клін. Дом П.І. Чайкоўскага. Эцюд. 1942
В.К.Бялыніцкі-Біруля па праву з’яўляецца стваральнікам савецкага
мемарыяльнага пейзажу . “Дом Чайкоўскага ў Кліну”, краявіды Яснай паляны ствараліся на працягу ўсяго яго творчага жыцця. Бялыніцкі райвыканкам у 2011 годзе заснаваў спецыяльную прэмію імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі, якая прысуджаецца за значны ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне насельніцтва, актыўную асветніцкую дзейнасць.