Слайд 1Дзевятага верасня
Класная работа
Слайд 2Праверка дамашняга задання
1. Расказаць пра словазлучэнне і сказ.
Слайд 3Што такое словазлучэнне, сказ?
Растлумачце паняцці: галоўнае і залежнае словы, простыя
і складаныя сказы, галоўныя і даданыя члены сказа, развітыя і неразвітыя сказы, аднародныя члены сказа, зваротак.
Слайд 4Правер суседа
Славянства ўяўляецца высокім, ра..кідзістым і дужым др..вам. Якія толькі віхуры,
вогненныя смерчы ні праносіліся над ім, але зламаць яго нікому не ўдалося. І сёння, падточанае шашалем нацыянальнага б..спамяцтва, апаленае злавесным выдыхам Чарнобылю, яно ўсё ж стаіць, як і стаяла.
Караніся ж, вечнае др..ва славянства, пі шчодрыя сокі роднай зямлі, ц..гніся ў высокія н..бёсы. Хай радаснымі птушкамі перагукваюцца ў тваёй шумлівай кроне ўсе братнія мовы. Хай кожны славянін, ягоныя сыны і дочкі, унукі і праўнукі любяць і помняць, а..чуваючы сябе на гэтым магутным др..ве ж..бой, з..лёнай ліс..інкай — ліс..інкай надзеі і веры.
Слайд 5Правер сябе
Ве-чна-е.
в [в'] — зычны, санорны, мяккі;
е [э] — галосны, націскны;
ч
[ч] — зычны, шыпячы, глухі, зацвярдзелы;
н [н] — зычны, санорны, цвёрды;
а [а] — галосны, ненаціскны;
е [й] — зычны, санорны, мяккі;
[э] — галосны, ненаціскны.
6 літар, 7 гукаў.
Слайд 6Паўтарэнне вывучанага ў 5 класе
Тэма ўрока: “Гукі беларускай мовы. Іх вымаўленне
і абазначэнне на пісьме.”
Слайд 7Мэты:
Успомніць, што такое гукавы склад мовы, пра літару як знак гука,
адметнасць беларускага алфавіта.
Паўтарыць паняцці: фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.
Умець суадносіць гукі і літары, вымаўляць і пісаць запазычаныя словы.
Складаць вусныя выказванні пра гукі і літары беларускай мовы.
Слайд 8Гукі
Літары
Аа Бб Вв Гг Дд (Дждж Дздз) Ее Её
Жж 33 Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы ь Ээ Юю Яя
Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае.
Апостраф (') — надрадковы знак, ён літарай не з'яўляецца.
Слайд 11Спішыце, устаўляючы ь ці ‘
раз..юшаны
на ўзгор..і
Ул..янаў
разаў..ю
парц..ера
Адзначце словы, у якіх на
месцы пропуску пішацца апостраф.
Слайд 13Запазычаныя словы
У запазычаных словах ненаціскны [э] захоўваецца: экзамен, сезон.
На канцы
некаторых іншамоўных слоў пасля галосных захоўваецца
ненаціскны [о]: Антоніо (імя).
Слайд 14Устаўце прапушчаныя літары
Т..левізар, р..цэпт, а..робіка, ..стафета, п..нал, Ватэрло.., Токі.. (назвы гарадоў),
Барне.. (востраў Калімантан), капрычы.., сальфеджы.., адажы.. (музычныя тэрміны).
- Якому фанетычнаму працэсу не падпарадкоўваюцца гэтыя словы?
Слайд 15Падбярыце прыклады да кожнай асаблівасці
зацвярдзелыя
дзеканне і цеканне
нескладовы [ў]
суседняя мяккасць
прыстаўныя
гукі
імгла, гэты
лоўкі, заўважыў
[ч], [р], [дж]…
здзівіць, цячы
дзверы, спеў
Слайд 16“Пятае лішняе”
1.Лён, аб'ём, вадаём, чэмпіён, мільён.
2.Валасы, вуліца, воблака, вобраз, вучань.
3.Каменне, каменны, цярпенне, гарэнне, чаканне.
4.Снег, след, смех, схіл, свята.
5.Дзіця, дзяцел, падзяка, падзяліць, падземны.
Якую фанетычную асаблівасць, што не называлася раней, вы заўважылі?
Слайд 17Узнавіце словы, якія вымаўляюцца наступным чынам:
[л'он],
[п’эрайэст],
[грушчык],
[маладз'ба],
[с'н'эх],
[йастрап],
[п'ашчаны],
[пытайэс'с'а].
Слайд 18Для чаго выкарыстоўваюцца літары?
(Літара — гэта
пісьмовы знак алфавіта (азбукі), які звычайна
абазначае пэўны
гук мовы.)
Слайд 19Ці супадае колькасць гукаў і колькасць літар у беларускай мове?
Трэба адразу
сказаць пра неадпаведнасць
колькасці літар (32) у беларускім алфавіце колькасці гукаў у
маўленні (43). Літар, як бачым, значна меней.
Слайд 20Якія тры літары ў рускім алфавіце ёсць, а ў беларускім адсутнічаюць?
А якія дзве літары ў беларускім алфавіце ёсць, а ў рускім адсутнічаюць?
(У беларускім алфавіце ёсць літары і, ў, а
ў рускім алфавіце іх няма. У беларускім алфавіце няма літар и, ъ, щ.)
Слайд 21Для чаго патрэбна ведаць алфавіт?
(У алфавітным
парадку размяшчаюцца словы ў слоўніках,
складаюцца розныя
спісы, каталогі, картатэкі і г. д. Пры гэтым выкарыстоўваецца
так званы «ўнутраны» алфавіт, г. зн. улічваецца не толькі
першая літара слова, але і ўсе астатнія.)
Дамашняе заданне
Падрыхтаваць вуснае выказванне пра гукі і літары беларускай мовы.
Слайд 23Вынікі
— Пра што мы гаварылі на ўроку?
— Што вы ведаеце пра
гукі і літары?
Што спадабалася на ўроку?
Якія нявырашаныя пытанні засталіся?